У сталічным дзіцячым садзе для дзяцей з парушэннем зроку быў здзейснены малебен
23 лістапада 201721 лістапада 2017 года, у свята Архістратыга Божага Міхаіла і ўсіх Нябесных Сіл бясплотных, па запрашэнню дырэктара і супрацоўнікаў ДУА «Спецыялізаваны яслі-сад № 19 горада Мінска для дзяцей з парушэннем зроку» настаяцель Князь-Уладзімірскага храма беларускай сталіцы протаіерэй Сергій Белеўцаў здзейсніў у будынку дзіцячага садка малебен.
На набажэнстве прысутнічалі: загадчыца яслі-сада Віялета Какорына, супрацоўнікі, выхавальнікі і абслугоўваючы персанал.
Пасля агульнай малітвы айцец Сергій раздаў усім іконкі Сабора Нябесных Сіл бясплотных і звярнуўся да прысутных са словамі павучання.
— Адна справа, калі мы клапоцімся аб сабе саміх, а іншая справа — праяўляць клопат аб нашых блізкіх. Ваша праца — гэта служэнне, якое здзяйсняецца праз выгадоўванне яшчэ маленькіх душ. На вас ускладзена асаблівая місія — выхаваць дзяцей паўнавартаснымі членамі грамадства. Нездарма Гасподзь сабраў усіх вас у адзін калектыў. Ён надзяліў кожнага асаблівымі талентамі, каб вы дапамагалі і хворым і здаровым дзеткам. Дапамагаючы гэтым дзецям, вы выконваеце тое ж служэнне, што і ангелы Божыя. Яны пасланыя ў свет, каб падтрымліваць у ім цэласнасць і гармонію. А ў вашым выпадку вы закліканы лячыць і выхоўваць маленькі свет — дзіця. Таму будзем маліцца, каб Гасподзь вас умацоўваў у гэтай складанай справе, — сказаў айцец Сергій.
Затым святар здзейсніў асвячэнне памяшканняў і вучэбных кабінетаў.
Дзеці і выхавальнікі з асаблівай радасцю сустракалі свяшчэнніка, бралі благаславенне і задавалі пытанні.