У суботу 2-й сядміцы пасля Вялікадня Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Благавешчанскім храме Троіцкага прыхода пасёлка Бараўляны
29 красавіка 201729 красавіка 2017 года, у суботу 2-й сядміцы пасля Вялікадня, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Благавешчанскім храме Троіцкага прыхода пасёлка Бараўляны Мінскага раёна.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), настаяцель Троіцкага прыхода протаіерэй Андрэй Круцялёў, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі храма.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраваннем Алены Гаўрусёнак.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў настаяцель храма протаіерэй Андрэй Круцялёў.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел павіншаваў духавенства і прыхаджан храма са святам і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.
Далей Патрыяршы Экзарх наведаў Рэспубліканскі клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны
імя П. М. Машэрава, дзе яго сустрэлі галоўны лекар шпіталя Лішакоў Віктар Барысавіч і супрацоўнікі лячэбніцы.
Патрыяршы Экзарх агледзеў лячэбныя корпусы ўстановы аховы здароўя, а таксама правёў сустрэчу і гутарку ў канферэнц-зале з персаналам і пацыентамі шпіталя.
Зважаючына дбайную працу на карысць Праваслаўнай Царквы мітрапаліт Павел ўручыў грамату Патрыяршага Экзарха галоўнаму ўрачу шпіталя Лішакову Віктару Барысавічу і падзякі Патрыяршага Экзарха Гурскому Філіпу Філіпавічу, загадчыку 2-га неўралагічнага і геранталагічнага аддзялення дадзенай установы аховы здароўя.
Уладыка пажадаў урачам дапамогі Божай у іх нялёгкім служэнні і моцнага здароўя пацыентам.