У Суботу Акафіста мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

13 красавіка 2019

top.jpg

13 красавіка 2019 года, у суботу пятага тыдня Вялікага посту, Суботу Акафіста, Пахвалы Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Дыянісій Кавалёў.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі чын слаўлення Прасвятой Багародзіцы.

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел звярнуўся да прыхаджан і духавенства сабора са словам настаўлення.

Уладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж