У суботу 17-й сядміцы пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Сергіеўскім прыходзе горада Мінска
30 верасня 201730 верасня 2017 года, у суботу сядміцы 17-й пасля Пяцідзесятніцы, пасвята Уздзвіжання Крыжа Гасподняга, дзень памяці святых мучаніц Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар прападобных Кірыла і Марыі, бацькоў прападобнага Сергія Раданежскага, Сергіеўскага прыхода горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 7-й Мінскай гарадской акругі, старшыня Сінадальнага паломніцкага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы, настаяцель прыхода храма прападобнага Серафіма Сароўскага горада Мінска протаіерэй Аляксандр Шырытон; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцель храма іерэй Дзімітрый Шульга і клірыкі храма.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Аляксандры Літвін.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма іераманах Закхей (Вежнавец).
Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачы святары здзейснілі слаўленне свята Уздзвіжання святога Крыжа Гасподняга і святым мучаніцам Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі.
Па адпусьце Бажэственнай літургіі мітрапаліт Павел павіншаваў духавенства і прыхаджан храма са святам і звярнуўся да малітоўнікаў са словам навучання.
Уладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.
На малітоўную памяць Патрыяршы Экзарх раздаў вернікам абразкі свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага, а дзецям і імяніннікам уручыў прасфоры, кветкі і салодкія падарункі.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел здзейсніў асвячэнне цокаля, будуемага храма ў гонар святога прападобнага Сергія Раданежскага, размешчанага на тэрыторыі храмавага комплексу.