У суботу Светлай сядміцы мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Праабражэнскім саборы горада Заслаўя

14 красавіка 2018

top.jpg

14 красавіка 2018 года, у суботу Светлай сядміцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Боскую літургію ў Праабражэнскім саборы горада Заслаўя.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцель Праабражэнскага кафедральнага сабора протаіерэй Мікалай Мазгоў і духавенства Заслаўскага благачыння.

На богаслужэнні прысутнічалі: намеснік старшыні Мінскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Пятровіч Мякіннік, старшыня Заслаўскага гарадскога выканаўчага камітэта Святлана Пятроўна Карташова і кіруючая спраў Заслаўскага гарадскога выканаўчага камітэта Маргарыта Алегаўна Канавалава.

Богаслужэбныя спевы выканаў саборны хор пад кіраўніцтвам Ганны Міхлюк.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Вячаслаў Шафарэнка.

Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да мітрапаліта Паўла звярнуўся настаяцель сабора протаіерэй Мікалай Мазгоў.

Уладыка Павел падзякаваў айцу Мікалаю за цёплыя словы, павіншаваў духавенства і прыхаджан храма са святам і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне. Усім прыхаджанам храма мітрапаліт Павел уручыў велікодныя яйкі.

Пасля богаслужэння навучэнцы нядзельнай школы прадставілі ўсім парафіянам велікодную пастаноўку аб тым, як святая Марыя Магдаліна прынесла чырвонае яйка імператару. Мітрапаліт Павел падзякаваў рабятам за выступленне і ўручыў ім абразкі Уваскрасення Хрыстовага.

Church.by

Фотарэпартаж