У суботу Светлага тыдня Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Праабражэнскім саборы горада Заслаўя
22 красавіка 201722 красавіка 2017 года, у суботу Светлай сядміцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Праабражэнскім саборы горада Заслаўя.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцель Праабражэнскага кафедральнага сабора протаіерэй Мікалай Мазгоў і духавенства Заслаўскага благачыння.
На богаслужэнні прысутнічалі: старшыня Заслаўскага гарадскога выканаўчага камітэта Святлана Пятроўна Карташова і кіраўніца спраў Заслаўскага гарадскога выканаўчага камітэта Маргарыта Алегаўна Канавалава.
Богаслужэбныя спевы выканаў саборны хор пад кіраўніцтвам Ганны Міхлюк.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў настаяцель храма ў гонар Сабора Беларускіх святых у горадзе Заслаўі іерэй Аляксандр Самуйлаў.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел павіншаваў духавенства і прыхаджан храма са святам Уваскрасення Хрыстовага і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. Усім прыхаджанам храма мітрапаліт Павел уручыў велікодныя яйкі.