У Светлагорску прайшоў конкурс малюнкаў на асфальце, прысвечаны дню памяці святых Пятра і Фяўроніі

08 ліпеня 2020

top.jpg

Напярэдадні дня памяці святых дабраверных Пятра і Фяўронні — заступнікаў сям'і і шлюбу, на тэрыторыі храма Праабражэння Гасподняга ў горадзе Светлагорску выхаванцы нядзельнай школы прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў на асфальце «Мая сям'я».

Па заканчэнні Бажэственнай літургіі ў храме адбылося віншаванне сямейных пар — прыхаджан, якія падаюць навакольным добры прыклад праваслаўнага шлюбу.

Настаяцель храма протаіерэй Аляксандр Кісель сардэчна павіншаваў і благаславіў усіх людзей, якія маліліся. Усе сем'і атрымалі падарункі, а юныя мастакі — шакаладныя прызы.

Гомельская епархія / Church.by