У Тураўскай епархіі адбыўся хрэсны ход на веласіпедах
08 ліпеня 20188 ліпеня 2018 года, у дзень памяці святых дабраверных князя Пятра і княгіні Фяўронні, Мурамскіх цудатворцаў, па блаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда адбыўся 5-ы хрэсны ход на веласіпедах, прысвечаны 1030-годдзю Хрышчэння Русі і Дню сям'і, любові і вернасці.
Веласіпедны хрэсны ход, мэтай якога з'яўляецца асаблівая саборная малітва аб сям'і і дзецях, праходзіў па маршруце: сабор Казанскай іконы Божай Маці ў горадзе Калінкавічы — Юравіцкі мужчынскі манастыр Нараджэння Багародзіцы.
Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 200 велахрэснаходцаў з Калінкавічаў, Мазыра, Ельска і іншых бліжэйшых населеных пунктаў.
Раніцай удзельнікі веласіпеднага хрэснага ходу сабраліся ў саборы Казанскай іконы Божай Маці горада Калінкавічы на сумесную малітву за Бажэственнай літургіяй, якую здзейсніў іерэй Антоній Буян.
Па заамвоннай малітве адбыўся малебен і была прачытана малітва святым дабраверным Пятру і Фяўронні Мурамскім.
Па заканчэнні богаслужэння айцец Антоній звярнуўся з павучальным словам да ўсіх удзельнікаў хрэснага ходу.
Затым у суправаджэнні машыны ДПС веласіпедысты адправіліся ў дарогу. Узначаліў хрэсны ход старшыня епархіяльнага аддзела па сацыяльнаму служэнню і царкоўнай дабрачыннасці іерэй Сергій Карповіч.
Пілігрымам трэба было пераадолець каля 40 кіламетраў. Першым прыпыначным пунктам стала наведванне капліцы і крыніцы святых царскіх страстацерпцаў у вёсцы Пеніца Калінкавіцкага раёна, дзе свяшчэннік Сергій Карповіч здзейсніў малебен з вадасвяццем.
Усе ўдзельнікі змаглі набраць вады і з дазволу брыгады хуткай дапамогі, яка суправаджала хрэсны ход, акунуцца ў крыніцу.
Ля брамы Юравіцкай абіцелі гасцей сустракаў намеснік манастыра ігумен Аўксенцій (Абражэй) з браціяй.
Пасля прывітальных слоў у дамовым манастырскім храме ў гонар прападобнага Серафіма Сароўскага быў адслужаны падзячны малебен перад цудатворнай іконай Божай Маці «Юравіцкая-Міласэрная» — адной з галоўных святынь Палескага краю.
Затым у цёплай сяброўскай атмасферы адбылося сумеснае чаяванне удзельнікаў веласіпеднага хрэснага ходу і браціі манастыра, пасля чаго для пілігрымаў была арганізавана аглядная экскурсія па комплексу Юравіцкай абіцелі.
У завяршэнне намеснік манастыра ігумен Аўксенцій (Абражэй) правёў сустрэчу з велахрэснаходцамі, у ходзе якой любы жадаючы мог задаць пытанні, якія яго цікавяць на вольную тэму.
Дадому ўдзельнікі хрэснага ходу вярталіся на спецыяльна арганізаваных для іх аўтобусах.
Ігумен Аўксенцій, які з'яўляецца старшынёй аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Тураўскай епархіі, адзначае:
— Правядзенне веласіпеднага хрэснага ходу ў дзень памяці святых дабраверных Пятра і Фяўронні Мурамскіх стала ўжо добрай устоянай традыцыяй у Тураўскай епархіі. Прыемна бачыць, што з кожным годам колькасць удзельнікаў прыкметна расце, збіраючы людзей усіх узростаў. У чарговы раз хрэсны ход падарыў усім велахрэснаходцам радасць і адчуванне саборнасці праваслаўнай моладзі і вернікаў храмаў Калінкавічаў, Мазыра і бліжэйшых населеных пунктаў.