У Вялікі Чацвер мітрапаліт Павел здзейсніў вячэрню, Літургію і чын абмывання ног у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
13 красавіка 201713 красавіка 2017 года, у Вялікі Чацвер, дзень успаміну Тайнай Вячэры, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў вячэрню, Бажэственную літургію свяціцеля Васілія Вялікага і чын абмывання ног у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Андрэй Ламакін.
Па заканчэнні Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх здзейсніў чын абмывання ног падобна Збавіцелю, Які абмыў ногі Сваім вучням за Тайнай Вячэрай і тым самым паказаў прыклад пакоры і братэрскай любві.
Пасля чыну абмывання ног мітрапаліт Павел звярнуўся да вернікаў і духавенства сабора са словам настаўлення.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.