У Віцебску прайшоў адукацыйны форум праваслаўнай моладзі Беларусі «Жыццё вечнае»
28 лістапада 2022Па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з 25 па 27 лістапада 2022 года ў горадзе Віцебску прайшоў адукацыйны форум праваслаўнай моладзі Беларусі «Жыццё вечнае».
Арганізатарамі выступілі Сінадальны аддзел па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы сумесна з Віцебскай епархіяй і Віцебскай духоўнай семінарыяй.
Адкрыццё адбылося ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава, дзе сабраліся ўдзельнікі мерапрыемства, супрацоўнікі, выкладчыкі, студэнты ўніверсітэта і Віцебскай духоўнай семінарыі.
Пасля малебных спеваў на пачатак усякай добрай справы да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся протаіерэй Аляксандр Кавалёў, кіраўнік аддзела па справах моладзі Віцебскай епархіі. У сваім слове айцец Аляксандр пажадаў удзельнікам плённай працы і падзякаваў рэктарату ўніверсітэта за прадастаўленне пляцоўкі для правядзення форуму. Са словам у адказ выступіла рэктар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Валянціна Васільеўна Багатырова.
У першы дзень была арганізавана экскурсія па будынку ўніверсітэта, і адбылася ўступная лекцыя на тэму «Праваслаўе ў жыцці кожнага хрысціяніна». Гутарку, падчас якой узнімаліся пытанні аб сэнсе жыцця, спасенні чалавечай душы і жыцця ў Царкве, правёў іерэй Раман Арцёмаў, выкладчык кафедры апалагетыкі Мінскай духоўнай акадэміі.
Далей было прапанавана пагутарыць на наступныя тэмы:
1. «Сям'я ў хрысціянскім разуменні» (спікер Вераніка Пруднікава);
2. «Экалагічныя лайфхакі на кожны дзень» (спікер Наталля Блышчык);.
3. «Найстаражытнейшы перыяд царкоўнай гісторыі Беларусі X-XII стагоддзя» (спікер Яўген Мшар).
Пасля вячэры для маладых людзей была арганізавана экскурсія па вячэрнім Віцебску, якую правёў дыякан Уладзімір Грушын.
Другі дзень форуму прайшоў у будынку Віцебскай духоўнай семінарыі. Пасля ранішняга малітоўнага правіла ў актавай зале і канферэнц-зале духоўнай школы працягнулі працу дыялогавыя пляцоўкі, на якіх пра значэнне Еўхарыстыі для праваслаўнага хрысціяніна распавёў дыякан Іаан Ляшчанка, клірык храма мучаніцы Таццяны горада Мінска. Глабальныя выклікі сучаснасці і духоўны выбар чалавека ўдзельнікі форуму абмеркавалі з протаіерэем Сергіем Маўсесянам, першым прарэктарам Інстытута святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія БДУ.
Далей адбылася дыскусійная пляцоўка на тэму важнасці сям'і для кожнага хрысціяніна. Спікерамі выступілі святары: протаіерэй Максім Первазванскі (клірык храма сарака мучанікаў Севасційскіх г. Масква), дыякан Іаан Ляшчанка (клірык храма мучаніцы Таццяны г. Мінска), протаіерэй Алег Абрамовіч (духаўнік Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы).
Пасля плённай працы ўдзельнікі форуму памаліліся за ўсяночным трываннем у Свята-Праабражэнскім храме горада Віцебска. Богаслужэнне ўзначаліў протаіерэй Аляксандр Лесавой у саслужэнні протаіерэя Аляксандра Кавалёва, іерэя Анатоля Маліны, старшыні Сінадальнага аддзела БПЦ па справах моладзі іерэя Дзімітрый Баўкуновіча.
Дыяканскі чын узначаліў старэйшы дыякан храма святой мучаніцы Таццяны горада Мінска Іаан Ляшчанка.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Людмілы Бандарэнка.
Пасля вячэрняга набажэнства ў актавай зале семінарыі прайшоў канцэрт, на якім выступілі Аляксей Кірылаў, Павел Зушчык, Андрэй Цуба, Слава Лайтэр, Антон Гапановіч і многія іншыя ўдзельнікі форуму.
27 лістапада ўдзельнікі форуму наведалі архіерэйскае богаслужэнне ў храме Праабражэння Гасподняга. Бажэственную літургію ўзначаліў епіскап Друцкі Яўсевій, вікарый Віцебскай епархіі.
Яго Праасвяшчэнству саслужылі: настаяцель храма протаіерэй Аляксандр Лесавой, кіраўнік аддзела па справах моладзі Віцебскай епархіі протаіерэй Аляксандр Кавалёў, протаіерэй Вячаслаў Гаплічнік, іерэй Дзімітрый Мельнікаў, іерэй Анатоль Маліна, іерэй Арцемій Дзячок, іерэй Віктар Шаблоўскі, іерэй Дзімітрый Баўкуновіч, дыякан Іаан Ляшчанка, дыякан Канстанцін Кісялюк, дыякан Ілья Пясковой, дыякан Мікіта Куліткін.
Завяршыўся форум наведваннем музея Марка Шагала, дзе ўдзельнікі форуму пазнаёміліся з цыклам каляровых літаграфій «12 каленяў Ізраіля» (1960) і іншымі працамі Марка Шагала.