У Віцебску прайшоў XVI Міжнародны моладзевы фестываль «Адзігітрыя»

07 жніўня 2018

top.jpg

Па традыцыі, якая ўжо склалася, 3 жніўня ў Летнім амфітэатры Віцебска адбыўся гала-канцэрт XVI Міжнароднага моладзевага праваслаўнага форуму-фестывалю «Адзігітрыя».

Фестываль, які аб'ядноўвае праваслаўную моладзь брацкіх славянскіх народаў, сабраў у гэтым годзе каля 130 удзельнікаў.

Гала-канцэрт на сцэне Летняга амфітэатра адкрыў архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый. У сваім вітальным слове ўладыка падкрэсліў актуальнасць работы з моладдзю ў Рускай Праваслаўнай Царкве, а таксама ўручыў дыпломы і памятныя падарункі лаўрэатам конкурсаў песні і паэзіі.

Удзельнікамі фінальнага канцэрта сталі члены журы конкурсу, сярод якіх: старшыня журы, паэт, кампазітар, спявак, стваральнік твораў у жанры сучаснай аўтарскай песні Сяргей Грабеннікаў (Варонеж); аўтар-выканаўца Аляксей Кірылаў (Саратаў); памочнік намесніка Аляксандра-Неўскай лаўры па рабоце з моладдзю, аўтар-выканаўца дыякан Сергій Учанейшвілі (Санкт-Пецярбург); старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Тамара Краснова-Гусачэнка (Віцебск), кампазітар і паэт Аляксандр Іваноў (Віцебск); лаўрэаты I, II і III ступені ў кожнай з намінацый, спецыяльныя госці, а таксама лаўрэаты гран-пры гэтага і мінулых фестываляў.

Па словах кіраўніка аддзела па справах моладзі Віцебскай епархіі протаіерэя Аляксандра Кавалёва, з прычыны таго, што канцэртны час у гэтым годзе было скарочаны, удзельнікамі гала-канцэрту сталі толькі самыя лепшыя аўтары і выканаўцы, якія прайшлі вельмі строгі адбор. Акрамя таго, былі дададзены ўзроставыя катэгорыі, а самай маленькай удзельніцы гала-канцэрта споўнілася ўсяго 5 гадоў.

Праца моладзевага форуму пачалася 31 ліпеня на тэрыторыі праваслаўнага лагера «Дружба» ў вёсцы Вароны.

1 жніўня ў Палацы культуры гарадскога пасёлка Руба адбыўся канцэрт удзельнікаў фестывалю.

Самым насычаным днём фестывальнай праграмы стала 2 жніўня. З раніцы госці мерапрыемства памаліліся за Бажэственнай літургіяй у храме святога вялікамучаніка Панцеляімана гарадскога пасёлка Руба. Па словах арганізатараў, адным з найкаштоўнейшых вынікаў «Адзігітрыі» можна назваць удзел у таінствах Споведзі і Прычасця, бо некаторыя канкурсанты прыступілі да іх упершыню. У гэты ж дзень адбылося наведванне музея-сядзібы І. Я. Рэпіна «Здраўнёва», а таксама былі праведзены сольныя канцэрты членаў журы, моладзевыя секцыі, лекцыі, круглыя сталы, майстар-класы і маладзёжны баль. Насычаны дзень скончыўся фаер-шоў і агульнай малітвай у праваслаўным лагеры «Дружба».

У завяршэнне конкурсных выпрабаванняў журы прысудзіла адразу два гран-пры XVI Міжнароднага моладзевага праваслаўнага форуму-фестывалю «Адзігітрыя». Лаўрэатамі сталі: дуэт «Сузор'е» (Варонеж) з творам «Песня пра святых Царскіх Страстотерпцаў» і Анастасія Галінская з песняй «Маналог».

Перад фінальнай песняй «Мы адзіныя», якую традыцыйна выконваюць на сцэне Летняга амфітэатра ўсе ўдзельнікі гала-канцэрта, падзячнымі граматамі «За шматгадовую плённую дапамогу ў арганізацыі і правядзенні Міжнароднага праваслаўнага фестывалю „Адзігітрыя“ і хрэснага ходу „Агульны шлях“, выхаванне моладзі і ўмацаванне дружбы славянскіх народаў» былі ўзнагароджаны: дырэктар праваслаўнага лагера «Дружба» протаіерэй Мікалай Каляда, кіраўнік аддзела па справах моладзі Віцебскай епархіі протаіерэй Аляксандр Кавалёў, а таксама дыяканы Уладзімір Грушын і Дыянісій Андрэеў.

Працягнуўся фестываль хрэсным ходам у горад Смаленск. Хрэсны ход пачаўся 5 жніўня і завершыцца саборнай Бажэственнай літургіяй у дзень памяці іконы Божай Маці «Адзігітрыя».

Віцебская епархія / Church.by