У Віцебску прайшоў сход духавенства і міран Віцебскай епархіі

19 ліпеня 2019

top.jpg

У храме Праабражэння Гасподняга горада Віцебска адбыўся сход духавенства і міран Віцебскай епархіі пад старшынствам архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя.

Уладыка Дзімітрый звярнуўся да ўдзельнікаў сустрэчы з прывітальным словам, пасля чаго былі абмеркаваны рабочыя пытанні.

Затым перад прысутнымі выступіў сакратар Віцебскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Уладзімір Разановіч.

Са справаздачай аб працы Віцебскай духоўнай семінарыі ў 2018-2019 навучальным годзе выступіў першы прарэктар духоўнай школы протаіерэй Канстанцін Ізафатаў. Яго Высокапрэпадобнасць падрыхтаваў прэзентацыю, якая адлюстравала асноўныя моманты працы навучальнай установы ў мінулым навучальным годзе, а таксама распавёў аб уступнай кампаніі 2019 года.

Кіраўнік аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Віцебскай епархіі протаіерэй Андрэй Смольскі распавёў прысутным аб працы Віцебскага жаночага духоўнага вучылішча, навучэнцамі якога дзяўчаты і жанчыны праваслаўнага веравызнання могуць стаць да першых чыслаў верасня.

Падчас сходу таксама былі падведзены прамежкавыя вынікі працы летніх змен у праваслаўным дзіцячым лагеры «Дружба», а таксама абмеркаваны вынікі і перспектывы рамонтных работ у лагеры «Сонейка».

Пасля абмеркавання асноўных рабочых пытанняў епархіі сход разгледзеў праекты дакументаў Рускай Праваслаўнай Царквы «Палажэнне аб царкоўных пакараннях клірыкаў», «Аб свецкай і працоўнай дзейнасці святароў» і «Аб недатыкальнасці жыцця чалавека з моманту зачацця».

Віцебская епархія / Church.by