У Віцебску адбыўся канцэрт званарнага звону «Званы над Віцьбай»
22 ліпеня 2020Ля сцен храма Благавешчання Прасвятой Багародзіцы горада Віцебска адбыўся канцэрт званочнага звону «Званы над Віцьбай».
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел 17 званароў з Мінска, Віцебска, Полацка, Валожына і Бабруйска.
Удзельнікамі канцэрта таксама сталі: выхаванка нядзельнай школы храма Ражджаства Хрыстова горада Віцебска Ганна-Ліза Калодкіна, аўтар-выканаўца Ігар Пералыгін і віцебская паэтка Вольга Мацкевіч.
Вядучым канцэрта быў званар Пакроўскага сабора горада Віцебска Юрый Карэнман.
Акрамя званарскага мастацтва, удзельнікі мерапрыемства прадэманстравалі свае творчыя здольнасці. Так званар храма Благавешчання Прасвятой Багародзіцы горада Віцебска Кацярына Чмак прачытала верш Сяргея Ясеніна «Звон дрымотны абудзіў палі», а званар храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы горада Полацка Андрэй Палей прадставіў слухачам верш уласнага сачынення «Званарскае шчасце».