У Віцебскай епархіі абвешчаны набор слухачоў на курс «Праваслаўе для пачаткоўцаў»
01 лютага 2018З 7 лютага ў Віцебскай епархіі пачнуць працу адукацыйны курс «Праваслаўе для пачаткоўцаў». Весці курс будзе кіраўнік місіянерскага аддзела епархіі протаіерэй Аляксандр Лесавой.
На заняткі запрашаюцца людзі любога веравызнання.
Заняткі будуць праводзіцца на базе Віцебскай духоўнай семінарыі і шэрагу храмаў.
Этапы асваення адукацыйнай праграмы:
- Знаёмства з асновамі Праваслаўя, вывучэнне асноў праваслаўнай этыкі, павышэнне духоўнасці і маральнасці, здабыццё духоўнага вопыту, заснаванага на традыцыях Праваслаўя;
- Далучэнне да праваслаўнай традыцыі рэлігійнага жыцця, вывучэнне асноўных рэлігійных паняццяў, сістэмы маральных норм Праваслаўя.
- Азнаямленне з гісторыяй, святамі і традыцыямі Праваслаўнай Царквы, раскрыццё зместу і сэнсу праваслаўнага мастацтва. Роля і значэнне хрысціянства ў жыцці чалавека.
Форма правядзення заняткаў: лекцыі, экскурсіі, круглы стол.
Пачатак заняткаў — 7 лютага 2018 года ў 17:30 у Віцебскай праваслаўнай духоўнай семінарыі (Віцебск, вул. Крылова, д. 7). У далейшым заняткі будуць праводзіцца па серадах у 17:30. Курс разлічаны на 8 заняткаў, па сканчэнні выдаецца сертыфікат.
Заняткі бясплатныя.