У Сусветны дзень барацьбы супраць рака ў капліцы пры Мінскім анкадыспансэры здзейснены малебен аб здароўі
05 лютага 20214 лютага 2021 года ў Сусветны дзень барацьбы супраць рака ў капліцы ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца» пры Мінскім анкалагічным дыспансеры быў здзейснены малебен аб здароўі.
Малебен служыў клірык аднайменнага прыхода іерэй Аляксій Заліцаеў.
На малебен сабраліся ўрачы і пацыенты анкадыспансера.
Вернікі памаліліся перад абразом Божай Маці «Усецарыца», падзякавалі Госпаду за яго багатыя міласці і папрасілі здароўя і дапамогі ў барацьбе з цяжкай хваробай.