Велікапосны канцэрт адбыўся ў Пакроўскім кафедральным саборы Гродна
28 лютага 201825 лютага 2018 года, у Нядзелю Перамогі Праваслаўя, у Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адбыўся велікапосны канцэрт архіерэйскага хору сабора.
Жамчужыны спеваў, па-майстэрску нанізаныя на нітку тлумачэнняў і пропаведзі ад вядучага канцэрта протаіерэя Уладзіміра Пятручыка, не пакінулі слухачоў абыякавымі. Аб гэтым сведчылі апладысменты і словы падзякі ад духавенства і вернікаў.
Архіерэйскі хор Пакроўскага кафедральнага сабора — лаўрэат I ступені ў катэгорыі «Царкоўныя хоры і ансамблі Гродна і іншых абласных гарадоў» XVI міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў «Каложскі Дабравест». Дырыжор — дыякан Дзмітрый Шэпелеў, рэгент — Юлія Шэпелева.