Віцебск наведалі ўдзельнікі міжнароднага праекта «Жамчужныя каралі Святой Русі»

02 красавіка 2019

top.jpg

Візіт адбыўся ў рамках рэалізацыі міжнароднага праекта па развіццю моладзевага культурна-пазнавальнага турызму, які ажыццяўляецца пры падтрымцы Фонду прэзідэнцкіх грантаў. Партнёрамі ў арганізацыі паездкі выступілі: Віцебская епархія, Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама і Віцебская духоўная семінарыя.

У паездцы, якую ўзначаліў кіраўнік аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ Смаленскай епархіі протаіерэй Валерый Рабаконь, прынялі ўдзел 13 студэнтаў з ВНУ горада Смаленска, якія ўдзельнічаюць у праекце, а таксама 3 куратары.

Праект праграмы наведвання Віцебска быў падрыхтаваны студэнтамі Смаленскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта пры ўдзеле віцебскіх партнёраў. У ходзе візіту былі арганізаваны: аглядная экскурсія па горадзе, экскурсіі па храмах Віцебскай епархіі, наведванне Віцебскай духоўнай семінарыі, для гасцей была праведзена аглядная экскурсія па будынку духоўнай школы і выставе «Аз есмь всему міру свет», а таксама незвычайная экскурсія ў Музей віцебскага трамвая. Усяго ўдзельнікі паездкі наведалі больш за 20 культурна-гістарычных аб'ектаў Віцебска, у тым ліку 6 праваслаўных храмаў: Успенскі кафедральны сабор, храм Благавешчання Прасвятой Багародзіцы, Пакроўскі храм, храм святой блажэннай Матроны Маскоўскай, храм святой мучаніуы Таццяны, Свята-Духаў жаночы манастыр.

Таксама смаляне прынялі ўдзел у прэзентацыі міжнароднага праекта па развіццю моладзевага культурна-пазнавальнага турызму «Жамчужныя каралі Святой Русі», якая адбылася ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Прэзентацыі праекта падрыхтавалі і правялі студэнты Смаленскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам профільнага куратара, метадыста ўпраўлення па выхаваўчай і сацыяльнай рабоце СДзМУ Ганны Мікалаеўны Алфёравай. У працы таксама ўдзельнічалі студэнты Смаленскай духоўнай семінарыі, Смаленскага дзяржаўнага інстытута мастацтваў, філіяла «НИУ «МЭИ» ў горадзе Смаленску, а таксама Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Падчас наведвання горада групу суправаджалі кіраўнік моладзевага аддзела Віцебскай епархіі протаіерэй Аляксандр Кавалёў і галоўны спецыяліст аддзела па справах моладзі, рэлігій і нацыянальнасцяў галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Фадзеенкаў.

Віцебская епархія / Church.by