У час Успенскага посту ў Іўеўскім благачынні моляцца за навучэнцаў
22 жніўня 2017У прыходзе храма ў гонар святога велікамучаніка і ацаляльніка Панцеляімана вёскі Бакшты Іўеўскага раёна падчас Успенскага посту, напярэдадні новага навучальнага года, служацца малебны аб навучэнцах.
19 жніўня, у свята Праабражэння Гасподняга, і ў нядзельны дзень 20 жніўня за Бажэственнай літургіяй у Панцеляіманавым храме маліліся выкладчыкі і навучэнцы мясцовай сярэдняй школы, а таксама студэнты. Педагогі і іх выхаванцы паспавядаліся і прычасціліся Святых Хрыстовых Тайн.
Настаяцель храма протаіерэй Віталь Уцякалка павіншаваў настаўнікаў і навучэнцаў са святам Праабражэння Гасподняга і надыходзячым навучальным годам, пажадаў Божай дапамогі і поспехаў у вучобе. У знак благаславення ўсім былі раздадзены абразкі.