Ва ўсіх храмах Гомельскай епархіі прайшоў збор сродкаў на аперацыю 5-гадовай Лізаветы Талавіра
23 жніўня 201719 жніўня 2017 года, у свята Праабражэння Гасподняга, па благаславенню епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана ва ўсіх храмах Гомельскай епархіі адбыўся збор сродкаў на экстранную аперацыю Лізаветы Талавіра 2012 года нараджэння.
Намаганнямі неабыякавых вернікаў патрэбная сума была сабраная.
23 жніўня па благаславенню правячага архіерэя ва ўсіх храмах Гомельскай епархіі будзе здзейснены малебен аб здароўі немаўляці Лізаветы.