У Усяленскую памінальную суботу мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

02 сакавіка 2019

top.jpg

2 сакавіка 2019 года, у Усяленскую памінальную мясапусную суботу, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Васіль Нялідкін.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх здзейсніў паніхіду па ўсіх ад веку спачылых праваслаўных хрысціянах, бацьках і братах нашых, а затым звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.

Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў багамольцам архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж