У Сусветны дзень барацьбы супраць рака ў Мінскім анкадыспансэры была здзейсненая Літургія

04 лютага 2017

top.jpg

4 лютага — Сусветны дзень барацьбы супраць рака.

У гэты дзень у капліцы ў Мінскім гарадскім клінічным анкалагічным дыспансеры была здзейсненая Бажэственная літургія, за якой сумесна маліліся пацыенты і персанал медыцынскай установы, пацыенты, якія прыехалі з Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі ў пасёлку Гарадзішча, а таксама парафіяне і добраахвотнікі храма іконы Божай Маці «Усецарыца».

Прыход храма ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца» — каардынатар Праграмы супрацоўніцтва па пытанні дапамогі людзям з анкалагічнымі захворваннямі паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Камітэтам па ахове здароўя Мінгарвыканкама.

Пасля Літургіі да ўсіх прысутных звярнуўся з пастырскім словам настаяцель храма протаіерэй Кірыл Шолкаў.

Пантанасса.by / Church.by