Узнясенскі храм у вёсцы Мядзвядка наведалі нашчадкі Ігната Дамейкі
05 жніўня 20172 жніўня храм Узнясення Гасподняга вёскі Мядзведка Карэліцкага раёна наведалі нашчадкі знакамітага беларуса Ігната Дамейкі.
Ігнат Дамейка — вядомы геолаг, мінералаг, географ і этнолаг, шматгадовы рэктар Чылійскага ўніверсітэта і член многіх навуковых таварыстваў, адзін з самых вядомых выхаванцаў Віленскага ўніверсітэта і нацыянальны герой Чылі. Нарадзіўся ў маёнтку Мядзвядка ў 1802 годзе, пайшоў з зямнога жыцця ў Сант'яга-дэ-Чылі ў 1889 годзе.
Як мяркуецца, справа ад алтара Увазнясенскага храма ў Мядзвядцы пахаваны брат Ігната Дамейкі Казімір.
Гасцей сустрэў у храме настаяцель святар Ігар Бабанаў. Айцец Ігар адказаў на пытанні сваякоў Дамейкі, а тыя, у сваю чаргу, адзначылі, што абстаноўка ў храме — простая, але ў той жа час вельмі ўтульная.