Другакурснікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў напісалі ў якасці курсавых работ іконы
27 чэрвеня 2017Незвычайныя тэмы выбралі для сваіх курсавых работ студэнты 2-га курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У адпаведнасці з праваслаўнымі канонамі маладыя людзі напісалі іконы святых падзвіжнікаў: свяціцеля Нектарыя Эгінскага, свяціцеля Ціхана Маскоўскага, прападобнага Сергія Раданежскага, прападобнага Іллі Мурамца і іншых.
26 чэрвеня група студэнтаў на чале з загадчыкам кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва дацэнтам Юрыем Мікалаевічам Каралевічам перадала іконы ў дар прыходу Святой Жыццепачатнай Троіцы вёскі Бараўляны. Усяго ў храм было перададзена 12 абразоў.