XV гарадскі Велікодны фестываль адкрыўся ў Гомелі
11 красавіка 201810 красавіка, у аўторак Светлай сядміцы, у Гомельскім абласным драматычным тэатры адбылося ўрачыстае адкрыццё XV гарадскога Велікоднага фестывалю.
Канцэртную праграму прывітальным словам адкрыў архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан.
Архіпастыр павіншаваў усіх са Светлым Хрыстовым Уваскрасеннем, пажадаў Божай дапамогі і душэўнага спакою і адзначыў, што ў гэтым годзе Велікодны фестываль адзначае свой юбілей — 15 гадоў запар фестывальныя мерапрыемствы ахопліваюць тэрыторыю ўсёй Гомельскай епархіі.
У працяг праграмы выступілі лепшыя аматарскія і прафесійныя творчыя калектывы Гомеля.
Пасля такога яркага пачатку ўсіх чакае не менш яркі працяг, абяцаюць у Гомельскай епархіі. Шматлікія азнаямленчыя, паломніцкія паездкі і экскурсіі да культурна-гістарычных помнікаў і праваслаўных святынь Гомеля і вобласці, цыклы кніжна-ілюстрацыйных выстаў у бібліятэках, дабрачынныя акцыі, сустрэчы духавенства з моладдзю, адкрыццё тэматычных куткоў, разнастайныя майстар-класы, трэнінгі і семінары — усе гэта толькі малая частка запланаваных мерапрыемстваў.