Занятак «Аб сямейных каштоўнасцях» ў Бараўлянскай школе № 2 правёў святар

07 красавіка 2017

top.jpg

У дзевятых і дзесятых класах Бараўлянскай школы № 2 Мінскага раёна прайшоў занятак на тэму «Аб сямейных каштоўнасцях».

Са старшакласнікамі, якія сабраліся ў актавай зале школы, гутарыў клірык 3-га Мінскай раённай благачынніцкай акругі іерэй Сергій Ляшкевіч. Свяшчэннік наведаў школу па запрашэнні намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Алены Хіля.

Айцец Сергій вядомы ў беларускай медыяпрасторы не толькі як бальнічны свяшчэннік і кіраўнік брацтва свяціцеля Лукі Крымскага, якое праводзіць мноства сацыяльна-дабрачынных акцый у Бараўлянах і за іх межамі, але і як байкер, па чыёй ініцыятыве беларускія матацыклісты падключаюцца да царкоўных сацыяльных праектаў. На сустрэчы ў школе святар у даступнай форме растлумачыў падлеткам хрысціянскія погляды на ідэал сямейнага жыцця.  

Church.by