Жыхарам Ваўкавыска прапанавалі больш даведацца аб Свяшчэнным Пісанні

21 жніўня 2017

top.jpg

19 жніўня 2017 года ў Ваўкавыску па вуліцы Леніна (адной з самых ажыўленых у горадзе) стаяў стэнд з праваслаўнымі брашурамі пра Біблію. Мінакі маглі спыніцца, разгледзець прапанаваныя брашуры, узяць любыя ўпадабаныя абсалютна бясплатна.

Гэты стэнд ужо з восені мінулага года знаходзіцца пастаянна ў Петра-Паўлаўскім саборы, дзе не толькі пастаянныя прыхаджане, але і «захаджане» могуць браць бясплатна брашуры і павышаць свой узровень ведаў Бібліі.

Каб засцерагчы гараджан ад сектанцкіх вярбоўнікаў, стэнд з біблейскімі брашурамі ў свята Праабражэння Гасподняга быў вынесены з храма на вуліцу. Быў распрацаваны спецыяльны шчыт, на якім, як і на ўсіх брашурах, размясцілі малюнак Петра-Паўлаўскага сабора і Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай.

Да асветніцкай акцыі падключылася моладзь прыходскага брацтва.

Плануецца і ў далейшым выносіць стэнд на вуліцу кожныя выхадныя.

Гродзенская епархія / Church.by