Слова Свяцейшага Патрыярха Кірыла пры ўручэнні архіерэйскага жазла Праасвяшчэнаму Ігнацію, епіскапу Бараўлянскаму
29 кастрычніка 201828 октября 2018 года, в Неделю 22-ю по Пятидесятнице, Святейший Патриарх Московский и всея Руси Кирилл совершил Божественную литургию в московском храме в честь иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость» на Большой Ордынке и возглавил хиротонию архимандрита Игнатия (Луковича) во епископа Боровлянского, викария Минской епархии. По окончании Литургии Предстоятель напутствовал епископа Игнатия на служение.
28 кастрычніка 2018 года, у Нядзелю 22-ю пасля Пяцідзесятніцы, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніў Бажэственную літургію ў маскоўскім храме ў гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» на Вялікай Ордынцы і ўзначаліў хіратонію архімандрыта Ігната (Луковіча) ў епіскапа Бараўлянскага, вікарыя Мінскай епархіі. Па заканчэнні Літургіі Прадстаяцель даў наказ епіскапу Ігнацію на служэнне.
Праасвяшчэнны епіскап Ігнацій!
Паводле волі Божай за Літургіяй, здзейсненай цяпер у гэтым храме, ты атрымаў вялікі дар Усесвятога Духа, і стаў пераемнікам апосталаў.
У гэты ўрачысты дзень і гадзіну сардэчна вітаю цябе і віншую з, можа быць, самай значнай падзеяй у тваім жыцці, якая кладзе пачатак пакуль яшчэ невядомай для цябе, але асабліва адказнай дзейнасці на ніве Хрыстовай - архіпастырскаму служэнню.
У адпаведнасці са старажытнай царкоўнай традыцыяй належыць мне звярнуцца да цябе са словам павучання і ўручыць архіерэйскае жазло - сімвал новых іерархічных паўнамоцтваў. Успамінамі пра ўсё пачутае і перажытае табою цяпер падтрымлівай агонь веры ў сэрцы сваім, каб, выканаўшы ўсё загаданае (Лк. 17: 10), па завяршэнні зямнога жыцця спадобіўся ты прыняць вялікую аддзяку, якую Бог падрыхтаваў тым, хто любў яго, хто пацярпеў за пропаведзь Евангелля (Чынапаследаванне архіерэйскай хіратоніі) , пра што мы ўсе маліліся сёння падчас здзяйснення Таінства архіерэйскай хіратоніі.
Ты пачынаеш епіскапстваваць у знамянальны год святкавання 1030-годдзя Хрышчэння Русі, калі ўся царкоўная паўната дзякуе Усяміласціваму Госпаду за вялікую ласку асветы народаў краін гістарычнай Русі святлом Хрыстовай ісціны, узносіць малітву за краіны нашы і за іхнія народы, за захаванне і ўмацаванне веры Праваслаўнай сярод нашчадкаў тых, хто прыняў хрышчэнне ў Дняпроўскай купелі (так кажа аб гэтым дні пастанова Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ад 15 кастрычніка гэтага года). Усведамляючы сваю прыналежнасць да гэтай вялікай духоўнай спадчыны, належыць і табе ўнесці пасільны ўклад у агульную скарбніцу дзей, якія захоўваюцца на старонках царкоўнага летапісу.
Цяпер ты закліканы да архіпастырскага служэння, а гэта значыць, што табе па прыкладу нашых слаўных папярэднікаў належыць з цярпеннем і спадзяваннем на ласку Божую несці ўскладзены крыж, апраўдваючы высокі давер, аказаны табе Свяшчэннаначаллем, памятаючы аб велізарнай адказнасці за кожнае слова, за кожную справу, за кожнае рашэнне, прынятае табой.
З руплівай малітвай, гарачай верай і непахіснай надзеяй звяртайся да Госпада, Найсвяцейшай Багародзіцы і да твайго нябеснага заступніка свяціцеля Ігнація, епіскапа Каўказскага і Чарнаморскага, каб не спатыкаючыся ісці табе разам з паствай па нялёгкім, але выратавальным шляху, які вядзе ў вечнае Царства, угатаванае ад стварэння свету (Мф. 25:34).
Асабліва хачу падкрэсліць, што ў цяперашні неспакойны час падзелаў табе трэба дбайна абараняць кананічнае Праваслаўе, захоўваць вернасць архіерэйскай прысязе і царкоўным правілам, ствараць адзінства духу ў саюзе міру (Эф. 4: 3). Нястомна заклікай людзей быць адданымі Маці-Царкве, не паддавацца на хлуслівыя абяцанкі палітыкаў ці раскольнікаў, малітоўна падтрымлівай мітрапаліта Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Як добры і надзейны памочнік Уладыкі, старайся ва ўсім быць працаўніком бездакорным, які правільна выкладае слова ісціны (2 Цім. 2: 15). І няхай будзе з табой благадатная сіла Божая, якая будзе садзейнічаць табе ў маючым адбыцца служэнні.
Не толькі пропаведдзю і заклікамі, але і асабістым прыкладам належыць табе заахвочваць сучаснікаў да жыцця паводле Евангелля, да актыўнага ўдзелу ў сумесных асветніцкіх, адукацыйных, місіянерскіх, моладзевых, сацыяльных, дабрачынных праектах і іншых добрых справах. Пры гэтым не варта забываць, што любая, нават самая значная праца можа не мець каштоўнасці ў вачах Божых, калі будзе выконвацца фармальна, толькі для таго, каб даць справаздачу аб праведзенай рабоце перад Свяшчэннаначаллем.
Беражы цябе Гасподзь ад спакусы ператварыцца ў абыякавага адміністратара, які патрабуе ад падначаленых толькі эфектыўнай працы і службовай дысцыпліны, які забыў аб высокім архіпастырскім пакліканні. Настаўляючы і навучаючы з доўгацярплівасцю (2 Цім. 4:2), імкніся па-бацькоўску выпраўляць і настаўляць на шлях ісціны кожнага чалавека, якое мае патрэбу ў духоўнай падтрымцы.
Ня бойся цяжкасцяў і выпрабаванняў, хлусні і паклёпаў, якія ўзводзяцца часам на Царкву Хрыстову і яе служыцеляў. Усе гэтыя варожыя падкопы перамагай з дапамогай Божай, выяўляючы змірэнне і вытрымку, стойкасць духу і мужнасць. Часцей успамінай настаўленне прападобнага Паісія Святагорца, які казаў: «Я б страціў розум ад несправядлівасці гэтага свету, калі б не ведаў, што апошняе слова застанецца за Госпадам Богам». Залогам нашай перамогі і канчатковага трыумфу справядлівасці заўсёды было і будзе непахіснае абяцанне Спасіцеля пра Яго знаходжанне ў Царкве ва ўсе дні да сканчэння веку (Мф. 28: 20).
У завяршэнне чыну пастаўлення ў епіскапа ўручаю табе гэтае жазло. Прымі яго і ад паўнаты дароў, пасланых звыш, падай благаславенне прысутным людзям, якія разам з намі малітоўна ўдзельнічалі ў тваёй хіратоніі.
Сам Гасподзь — Вялікі Архіерэй і Пастыраначальнік — няхай удасканаліць цябе, няхай сцвердзіць, няхай умацуе, няхай зробіць непахісным. Яму слава і дзяржава на векі вякоў. Амінь (1 Пет. 5: 10-11).