Выйшаў “Беларускі праваслаўны каляндар” на 2014 год

21 декабря 2013

Выдавецтва Свята-Петра-Паўлаўскага сабора (Мінск) выпусціла “Беларускі праваслаўны каляндар” на 2014 год.

У выданні знаходзіцца звод імёнаў святых, якія шануюцца Праваслаўнай Царквой.

У дадатку змешчаны матэрыял, прысвечаны 30-годдзю ўстанаўлення святкавання Сабору Беларускіх святых (1984), а таксама звесткі пра храмы і манастыры, асвячоныя ў гонар святых зямлі беларускай.

Нарыс протаіерэя Плакіда Янкоўскага (+ 1872) “Протаіерэй Міхаіл Баброўскі” прысвячаецца вядомаму беларускаму багаслову, славісту і педагогу.

Змешчаны таксама і асобныя прадмовы асветніка і першадрукара Францыска Скарыны да кніг Бібліі ў перакладзе на сучасную беларускую мову.

Свята-Петра-Паўлаўскі сабор / Church.by