Выдавецтва Петра-Паўлаўскага сабора прыме ўдзел у Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы

04 февраля 2014

5 лютага 2014 года адкрываецца ХХІ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш, у якой прымае ўдзел выдавецтва сталічнага сабора святых апосталаў Пятра і Паўла.

У экспазіцыі прадстаўлены: пераклады Свяшчэннага Пісання на беларускую мову, тэксты богаслужэнняў на беларускай мове, выданні па гісторыі Праваслаўя ў Беларусі, літаратура, прысвечаная святым зямлі беларускай, даведачныя выданні пра сучасны стан Беларускай Праваслаўнай Царквы, "Беларускі праваслаўны каляндар" і тэматычны царкоўны каляндар на рускай мове, навукова-асветніцкі альманах "Праваслаўе", CD-дыскі з песнапеннямі на беларускай мове.

Выстава будзе працаваць да 9 лютага.

Петра-Паўлаўскі сабор / Church.by