На Мінскай міжнароднай кніжнай выставе можна набыць Новы Запавет і Малітваслоў на беларускай мове

08 февраля 2013

З 6 па 10 лютага 2013 года ў Мінску працуе ХХ міжнародная кніжная выстава-кірмаш, удзел у якой прымае выдавецтва сталічнага Свята-Петра-Паўлаўскага сабора. Стэнд выдавецтва знаходзіцца на другім паверсе НВЦ «БелЭкспа» (вул. Янкі Купалы, 27). чытачу прапануюцца: Новы Запавет па-беларуску; Малітваслоў па-беларуску; выданні па гісторыі Праваслаўя ў Беларусі; выданні аб сучасным жыцці Беларускай Праваслаўнай Царквы у фактах і лічбах; «Беларускі праваслаўны каляндар»; навукова-асветніцкі альманах «Праваслаўе».

Выстава працуе з 10:00 да 18:00, у нядзелю — да 14:00.

Свята-Петра-Паўлаўскі сабор / Church.by