31 ліпеня ў Віцебску пачне работу XVI Міжнародны моладзевы праваслаўны форум-фестываль «Адзігітрыя»
28 ліпеня 2018Міжнародны моладзевы праваслаўны форум-фэст «Адзігітрыя» праходзіць па благаславенню архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя ў пачатку жніўня на тэрыторыі праваслаўнага лагера «Дружба». Фестываль аб'ядноўвае праваслаўную моладзь брацкіх славянскіх народаў.
Форум-фестываль праводзіцца ў два этапы:
З 31 ліпеня па 4 жніўня праходзіць конкурсная праграма фестывалю, прысвечаная духоўнай творчасці і песням ваенна-патрыятычнай тэматыкі. У дні форуму-фестывалю пройдуць сольныя канцэрты членаў журы, моладзевыя секцыі, лекцыі і круглыя сталы, а таксама майстар-класы. Для ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства будуць арганізаваны экскурсіі па старажытным Віцебску, Полацку і сядзібе мастака Ільі Рэпіна ў Здраўнёва.
З 5 па 10 жніўня ўдзельнікі фестывалю адправяцца хрэсным ходам у Смаленск, дзе 10 жніўня стануць гасцямі ўрачыстасцяў, прысвечаных святкаванню Дня памяці Смаленскай іконы Божай Маці «Адзігітрыя».
Шаснаццаты па ліку маладзёжны праваслаўны фестываль прыемна здзівіць сваіх гасцей і ўдзельнікаў не толькі насычанай канцэртнай праграмай. На працягу фестывальных дзён усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у моладзевым балі, пераадолець казачую паласу перашкод, убачыць захапляльную праграму фаер-шоў, а самых маленькіх гледачоў чакае шоў мыльных бурбалак.
Удзел у фестывалі «Адзігітрыя» - гэта ўнікальная магчымасць выступіць на адной з самых буйных адкрытых канцэртных пляцовак Еўропы - сцэне віцебскага летняга амфітэатра, а таксама знайсці новых сяброў.
Фестываль праходзіць у рамках пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Сінадальным аддзелам па справах моладзі Рускай Праваслаўнай Царквы і Сакратарыятам Савета Міжпарламенцкай асамблеі СНД.
Арганізатарамі фэсту з'яўляюцца аддзел па справах моладзі Віцебскай епархіі, Аляксандра-Неўская Лаўра горада Санкт-Пецярбурга і Упраўленне культуры Віцебскага гарвыканкама.
Тэлефоны для даведак:
+375 29 598 37 10 — дыякан Уладзімір Грушын
375 29 794 48 02 — Ганна Пяцько