Баль праваслаўнай моладзі, прысвечаны 1030-годдзю Хрышчэння Русі, прайшоў у Наваградку
31 ліпеня 201829 ліпеня ў Навагрудку прайшоў традыцыйны баль праваслаўнай моладзі, прысвечаны 1030-годдзю Хрышчэння Русі. У ім прынялі ўдзел танцавальны калектыў «Гармонія» пры храме святых страстацерпцаў князёў Барыса і Глеба, а таксама моладзь і прыхаджане храмаў горада.
Літаратурна-музычная частка прайшла ў гарадскім Доме культуры. Прагучаў аповед аб святым роўнаапостальным князі Уладзіміры, які перарываўся духоўнымі песнямі і танцавальнымі нумарамі.
У прывітальным слове благачынны Навагрудскай акругі айцец Анатоль Герасімук распавёў пра падзеі Хрышчэння Русі, якое адбылося ў водах Дняпра. Пасля аповеду святар пажадаў усім непахіснай веры, душэўнай моцы і духоўнага адзінства.
Танцавальная частка мерапрыемства была перанесена на гарадскую плошчу, дзе адбыўся святочны баль моладзі. Паглядзець на маладых выканаўцаў маглі не толькі запрошаныя госці, але і выпадковыя мінакі, якія папаўняючы колькасць гледачоў.
Вядучыя ў паўзах паміж танцавальнымі нумарамі распавялі прысутным, як адпачывалі нашы продкі ў ХІХ стагоддзі.
Надвор'е спрыяла святу — настрой ва ўсіх быў выдатны. Пасля завяршэння ўрачыстасцяў кожны змог забраць з сабой самыя станоўчыя эмоцыі.