-
З 2 па 4 жніўня ў Жыровічах пройдзе XXII семінар «Анастасіс»
08 ліпеня 2019Сустрэчы «Анастасіс» прызначаныя для ўсіх, каму важныя пытанні духоўнага і асобаснага развіцця, хто шукае ўмацавання сямейных узаемаадносін, каго закранае тэма наркатычнай і іншых залежнасцяў. Тэма XXII семінара: «Даручэнне нашай волі і жыцця Богу як крок да свабоды».
падрабязна » -
07 ліпеня 2019
7 ліпеня, у Нядзелю 3-ю пасля Пяцідзесятніцы, свята Нараджэння пачэснага і слаўнага Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, святкаванне Сабору Беларускіх святых, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабору Беларускіх святых.
падрабязна » -
07 ліпеня 2019
7 ліпеня, у Нядзелю 3-ю пасля Пяцідзесятніцы, свята Нараджэння пачэснага і слаўнага Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, святкаванне Сабору Беларускіх святых, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
06 ліпеня 2019
6 ліпеня, напярэдадні 3-й Нядзелі пасля Пяцідзесятніцы і свята Нараджэння пачэснага слаўнага Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў храме ў гонар Нараджэння святога Іаана Прадцечы ў горадзе Мінску.
падрабязна » -
06 ліпеня 2019
Па благаславенню Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы святар Георгій Лапухоў з 1 па 4 ліпеня прымаў удзел у рабоце Міжнароднай канферэнцыі турэмных капеланаў Еўропы, якая праходзіла на базе Цэнтра культуры Сэн-Тама ў Страсбургу (Францыя).
падрабязна » -
Жыхары Лоева ўшанавалі памяць велікамучаніцы Параскевы (Пятніцы)
05 ліпеня 2019У маляўнічым кутку Гомельшчыны, на правым беразе Дняпра размясціўся невялікі горад Лоеў, куды штогод ужо шмат гадоў запар у дзясятую пятніцу пасля Светлага Хрыстова Уваскрасення сцякаюцца паломнікі, каб ушанаваць памяць святой велікамучаніцы Параскевы (Пятніцы). Шануемы абраз гэтай угодніцы Божай захоўваецца ў мясцовым храме Святой Жыццепачатнай Троіцы. Больш за 300 гадоў таму велікамучаніца Параскева явіла сваю цудатворную ікону для абароны жыхароў Лоева ад нашэсця шведаў, і з тых часоў у горадзе склалася традыцыя асаблівага шанавання святой. Бажэственную літургію ў Свята-Троіцкім храме Лоева 5 ліпеня здзейсніў архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан.
падрабязна » -
Ідзе рэгістрацыя на ўдзел у злёце моладзі Барысаўскай епархіі
05 ліпеня 2019Па благаславенню епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна 18-21 ліпеня пройдзе традыцыйны штогадовы злёт-сплаў на плытах па рацэ Бярэзіна, арганізаваны аддзелам па справах моладзі Барысаўскай епархіі. Рэгістрацыя на ўдзел у злёце завяршаецца 15 ліпеня.
падрабязна » -
04 ліпеня 2019
8 ліпеня ў Доме прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства аховы здароўя, БПЦ і беларускіх гісторыкаў. 12 ліпеня ў канферэнц-зале Мінскай духоўнай акадэміі пройдзе адкрытая навукова-практычная лекцыя «Этычныя выклікі XXI стагоддзя». Лекцыю правядзе кіраўнік Маскоўскага НДІ пульманалогіі, доктар медыцынскіх навук Аляксандр Чучалін. Асвячэнне храма ў гонар страстацерпца Яўгенія Боткіна адбудзецца 13 ліпеня. Чын асвячэння і Бажэственную літургію ў храме ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
Адбылася ХХIV Нарада праваслаўных сектазнаўцаў Беларусі
04 ліпеня 20193 ліпеня ў Сінадальным цэнтры сектазнаўства Беларускай Праваслаўнай Царквы прайшла ХХIV Нарада праваслаўных сектазнаўцаў Беларусі, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі 13 епархій Беларускага Экзархату.
падрабязна » -
04 ліпеня 2019
3 ліпеня, У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ля стэлы «Мінск-горад-герой» прайшоў парад войскаў Мінскага гарнізона. Парад прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел выказаў спачуванне ў сувязі з катастрофай у Баранцавым моры
03 ліпеня 2019«Трагедыя забрала жыцці чатырнаццаці афіцэраў-падводнікаў. Молімся аб загінуўшых і просім Госпада ўпакоіць душы іх у Царстве Нябесным» — гаворыцца ў спачуванні Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, накіраваным на імя Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрыя Мезенцава.
падрабязна » -
З 30 ліпеня па 1 жніўня адбудзецца моладзевы экалагічны злёт Гродзенскай епархіі
03 ліпеня 2019З 30 ліпеня па 1 жніўня на тэрыторыі прыхода храма Святой Жыццепачатнай Троіцы гарадскога пасёлка Зэльва (Гродзенская епархія) адбудзецца XII экалагічны злёт «Праваслаўная моладзь за ўстойлівае развіццё».
падрабязна » -
Архіепіскап Полацкі Феадосій наведаў папраўчую калонію ў Глыбокім
03 ліпеня 2019Архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій наведаў выпраўленчую ўстанову «Папраўчая калонія асаблівага рэжыму № 13 горада Глыбокае» ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
02 ліпеня 20192 ліпеня ў Палацы Рэспублікі ў горадзе Мінску адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
падрабязна » -
Праваслаўна-краязнаўчыя чытанні «Да вытокаў сваіх вяртаемся» прайшлі ў Пінску
02 ліпеня 201928 чэрвеня па благаславенню архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана ў духоўна-асветніцкім цэнтры «Вытокі» Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі адбыліся Пятыя праваслаўна-краязнаўчыя чытанні «Да вытокаў сваіх вяртаемся».
падрабязна »