-
Архіепіскапу Навагрудскаму і Слонімскаму Гурыю ўручаны медаль Францыска Скарыны
31 снежня 2020Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджваюцца за значны асабісты ўклад у развіццё і прымнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа.
падрабязна » -
30 снежня 2020
Арганізатарам мерапрыемства выступіў Сінадальны аддзел па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
Анлайн-семінар «Прадвянчальная катэхізацыя ў царкоўна-пастырскім служэнні» пройдзе 11 студзеня
30 снежня 2020Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі сумесна з Сінадальнай камісіяй па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства 11 студзеня 2021 года правядуць анлайн-семінар «Прадвянчальная катэхізацыя ў царкоўна-пастырскім служэнні».
падрабязна » -
30 снежня 2020
«Святам мандарынаў» 26 снежня 2020 года завяршыліся снежаньскія тыдні для інвалідаў, праведзеныя Сінадальным аддзелам рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Снежаньскія тыдні для інвалідаў — гэта чарада разнастайных творчых мерапрыемстваў, якія дапамагаюць інтэграцыі людзей з асаблівасцямі здароўя ў розныя аспекты паўсядзённага жыцця.
падрабязна » -
Брацтва апостала Іаана Багаслова праводзіць дабрачынную акцыю «Каляды прыходзяць да кожнага».
29 снежня 2020Акцыя праводзіцца па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Яе мэта — збор неабходных рэчаў для выхаванцаў дзіцячых дамоў, інтэрнатаў, рэабілітацыйных цэнтраў, а таксама для пацыентаў бальніц Мінска.
падрабязна » -
15 студзеня адбудзецца Калядны вечар Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра
28 снежня 2020Традыцыйны Калядны вечар Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра імя святых Мяфодзія і Кірыла адбудзецца 15 студзеня 2021 года ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
падрабязна » -
Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы сустрэўся з міністрам аховы здароўя
25 снежня 2020Сустрэча прайшла ў мінскім храме ў гонар святога праведнага Яўгенія Боткіна — лекара-страстацерпца, які паказаў прыклад вернасці ўрачэбнай прысязе і хрысціянскаму абавязку.
падрабязна » -
Моладзевы рух «AGIOS» падвёў вынікі 2020 года
25 снежня 2020Моладзевы рух «AGIOS» Усіхсвяцкага прыхода правяло справаздачны сход па выніках 2020 года. Мерапрыемства адбылося, па традыцыі, у Белай зале храма-помніка.
падрабязна » -
Кіраўнікі і прадстаўнікі традыцыйных канфесій Беларусі падпісалі зварот аб міры
22 снежня 2020Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Апостальскі нунцый арцыбіскуп Антэ Ёзіч, старшыня Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Беларусі муфтый Абу-Бекір Шабановіч і галоўны рабін Аб'яднання іудзейскіх рэлігійных абшчын Дойч Шнеер Заламан напярэдадні Калядных і навагодніх свят падпісалі зварот аб міры.
падрабязна » -
Царква моліцца аб здароўі мітрапаліта Філарэта
22 снежня 2020У цяперашні час Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт шпіталізаваны ў адну з сталічных клінік для праходжання курсу лячэння. Архіпастыр знаходзіцца пад наглядам высокакваліфікаваных урачоў і вопытнага медперсаналу.
падрабязна » -
19 снежня 2020
18 снежня ў Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, прайшло пасяджэнне па арганізацыі правядзення ў Беларускім Экзархаце ў 2021 годзе мерапрыемстваў, прысвечаных 800-годдзю з дня нараджэння святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага.
падрабязна » -
16 снежня адбудзецца анлайн-сустрэча з паэтэсай Алесяй Нікалаевай
13 снежня 202016 снежня ў 15:00 адбудзецца анлайн-сустрэча (на платформе Zoom) з лаўрэатам Патрыяршай літаратурнай прэміі імя святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія, паэтэсай, празаікам, прафесарам Літаратурнага інстытута (Масква) Алесяй Аляксандраўнай Нікалаевай.
падрабязна » -
10 снежня 2020
У Мінскай духоўнай акадэміі з 15 снежня па 31 студзеня пройдзе выстава «Сэрца мілуючае», прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння, 55-годдзю архіерэйскай хіратоніі і 45-годдзю ўзвядзення ў сан мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Адкрыццё выставы з прычыны складанай эпідэмічнай сітуацыі пройдзе ў закрытым фармаце 15 снежня а 15:00. Плануецца, што мерапрыемства ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх прыняў удзел у святкаванні стагоддзя БНТУ
10 снежня 202010 снежня мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі, у якасці ганаровага госця прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе, прымеркаваным да святкавання стагоддзя Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
падрабязна » -
У кінатэатрах Беларусі пачынаюцца паказы дакументальнага фільма «Дзе ты, Адам?»
09 снежня 20204 снежня ў кінатэатрах Беларусі пачынаюцца паказы дакументальнага фільма рэжысёра Аляксандра Запарошчанкі і прадзюсара Аляксандра Пліскі «Дзе ты, Адам?», уладальніка гран-пры XVII Міжнароднага фестывалю праваслаўнага кіно «Пакроў». Фільм — гэта рэдкая магчымасць зазірнуць у закрыты свет манастыра Дахіар на гары Афон.
падрабязна »