-
Царкоўна-гістарычнаму музею Слуцка-Салігорскай епархіі — 5 гадоў
25 верасня 2020Музей быў утвораны рашэннем Епархіяльнай рады ад 7 верасня 2015 года на базе духоўна-адукацыйнага цэнтра Пакроўскага прыхода вёскі Чыжэвічы Салігорскага раёна. Загадчыкам музея Епархіяльная рада прызначыла сакратара Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэя Мікалая Лабынько.
падрабязна » -
Стартаваў дабрачынны праект «Я ёсць»
25 верасня 2020У Мінску стартаваў дабрачынны праект «Я ёсць», які рэалізуецца Міжнародным грамадскім аб'яднаннем «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» сумесна з дабрачынным фондам «Во Благо». Дзейнасць фонду «Во Благо» накіравана на аказанне дапамогі людзям, якія маюць дыягназ «ДЦП», а таксама людзям з аўтызмам. Праект «Я ёсць» накіраваны на адаптацыю і інтэграцыю дзяцей з ДЦП у грамадства, а таксама падтрымку іх сем'яў.
падрабязна » -
Рэканструкцыя Тураўскага крыжа: традыцыі старажытнасці і пропаведзь для сённяшняга дня
25 верасня 2020Ювелір, дырэктар ТДА «Залаты платан» Алег Ермаловіч распавядае аб тонкасцях аднаўлення Тураўскага крыжа, тэхналогіях, якія дапамаглі адрадзіць святыню, і матэрыялах, з якіх выраблены крыж.
падрабязна » -
Мітрапаліт Веніямін: Аднаўленне Тураўскага крыжа — гэта сімвал вяртання духоўнасці нашаму грамадству
24 верасня 2020Узнаўленню ўздзвізальнага крыжа Тураўскай епархіі XII-XIII стагоддзяў была прысвечана прэс-канферэнцыя ў сталічным Доме прэсы, якая прайшла 23 верасня. З журналістамі сустрэліся мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і непасрэдныя ўдзельнікі адраджэння святыні.
падрабязна » -
23 верасня 2020
Напярэдадні свята Сусветнага Уздзвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга мітрапаліт Веніямін зноў заклікае ўсіх да трохдзённага посту (пятніца — нядзеля), удзелу ў Таінстве споведзі і актыўнага пакаяння, наведвання храмаў, дзе будзе ўзмоцненая малітва за Беларусь.
падрабязна » -
У Чэрвені рэалізуецца праект «Мы ў душах будуем храм»
22 верасня 2020У рамках праекта людзі з абмежаванымі магчымасцямі, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў, іх бацькі, а таксама людзі, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту, наведалі храм Уздзвіжання Крыжа Гасподняга ў аграгарадку Раванічы.
падрабязна » -
Міранская багаслоўская калегія дзейнічае ў Гродне
22 верасня 2020Выкладчыкі калегіі — свяшчэннаслужыцелі і міране Гродна, якія маюць вышэйшую багаслоўскую адукацыю. Акрамя таго, для лекцый у міранскай багаслоўскай калегіі запрашаюцца выкладчыкі з іншых гарадоў і краін.
падрабязна » -
22 верасня 2020
Ігумення Гаўрыіла (Глухава), настаяцелька стаўрапігіяльнага жаночага манастыра Нараджэння Багародзіцы ў Гродне, папрасіла прабачэння ва ўсіх, каго абразіла або закранула яе выступленне на жаночым форуме «За Беларусь» 17 верасня.
падрабязна » -
У Мінску развіталіся з заснавальнікам часопіса «Врата небесные» Андрэем Васільевым
21 верасня 2020Адышоў да Госпада заснавальнік духоўна-асветніцкага часопіса «Врата небесные», член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі (Санкт-Пецярбургскае аддзяленне), сцэнарыст Андрэй Васільеў. Адпяванне адбылося ў мінскім храме святой Сафіі Слуцкай 21 верасня.
падрабязна » -
19 верасня 2020
«У сувязі з надыходзячай урачыстасцю ў бліжэйшы нядзельны дзень благаслаўляецца асобны чын малебна за Беларусь не здзяйсняць, але дапоўніць святочнае ўсяночнае трыванне адмысловымі прашэннямі аб Айчыне і народзе нашым у складзе патроенай екценні на вялікай вячэрні і ўтрані» — гаворыцца ў цыркулярным пісьме за подпісам уладыкі Экзарха.
падрабязна » -
Пачаліся хрэсныя хады з крыжам прападобнай Еўфрасінні Полацкай і Жыровіцкім абразом Божай Маці
19 верасня 2020Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з 19 па 26 верасня па тэрыторыі краіны праходзяць два хрэсныя хады — з уздзвізальным крыжам прападобнай Еўфрасінні Полацкай і Жыровіцкай іконай Божай Маці.
падрабязна » -
15 верасня 2020
15 верасня мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў у Мінскім епархіяльным упраўленні нараду, прысвечаную завяршэнню работ па аднаўленню Тураўскага крыжа.
падрабязна » -
Мітрапаліт Веніямін павіншаваў бібліятэкараў з прафесійным святам
15 верасня 2020Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, павіншаваў кіраўнікоў і спецыялістаў бібліятэк Беларусі з Днём бібліятэк, які адзначаецца 15 верасня.
падрабязна » -
10 верасня 2020
У сталічным прыходзе свяціцеля Мікалая Японскага адбылася прэзентацыя новага інфармацыйнага стэнда, падрыхтаванага Цэнтрам экалагічных рашэнняў і прысвечанага тэме ўзаемаадносін чалавека і навакольнага свету як стварэння Божага.
падрабязна » -
Епіскап Веніямін: У смутны час узмоцнім малітву [ВІДЭА]
30 жніўня 2020Да працягу і ўзмацнення малітвы за Айчыну заклікаў вернікаў, якія сабраліся ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска, епіскап Веніямін, абраны мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.
падрабязна »