-
У Гомельскай епархіі стартаваў літаратурны конкурс «Праваслаўе — мая надзея!»
01 мая 2020Удзельнікі конкурсу павінны самастойна накіраваць свае творы па адрасе lit@eparhiya.by да 1 жніўня 2020 года. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца на традыцыйных «Славянскіх літаратурных дажынках-2020».
падрабязна » -
30 красавіка 2020
«Памятайце, што нядбалае стаўленне або свядомае невыкананне санітарных нормаў, а таксама любыя заклікі ігнараваць заснаваныя на кампетэнтным меркаванні ўрачоў інструкцыі Свяшчэннаначалля Царквы ў перыяд эпідэміі з'яўляюцца не сведчаннем веры або «стаяння ў праўдзе», але злачынствам супраць блізкіх, а значыць — і супраць Бога», — гаворыцца ў заяве.
падрабязна » -
Міністэрства аховы здароўя і Царква заклікаюць вернікаў, якія ачунялі пасля COVID-19, здаць плазму
28 красавіка 2020Каштоўныя кампаненты крыві з антыцеламі COVID-19 неабходныя для пералівання плазмы цяжкахворым пацыентам. Па прыкладзе Кітая, дзе практыкаваўся дадзены метад лячэння, зараз у Беларусі, а таксама ў Расіі і многіх краінах ЕС укараняюць такую методыку дапамогі цяжкім пацыентам.
падрабязна » -
Зварот Патрыяршага Экзарха да беларускіх урачоў у перыяд складанай эпідэміялагічнай сітуацыі
25 красавіка 2020«На ўсіх этапах свайго гістарычнага быцця Царква Хрыстова благаслаўляла працу ўрачоў. Многія праваслаўныя святыя як старажытнага, так і новага часу былі ўрачамі і лекарамі. І сёння Праваслаўная Царква шчыра моліцца Богу за Вас», — гаворыцца ў звароце.
падрабязна » -
Мінская духоўная акадэмія зачынена на каранцін
23 красавіка 2020У сувязі з нябяспечнай эпідэміялагічнай сітуацыяй Мінская духоўная акадэмія і храм свяціцеля Кірыла Тураўскага зачынены да 10 мая. Па нядзелях духавенствам храма без удзелу прыхаджан будзе здзяйсняцца Літургія. Імёны для памінання можна адправіць праз СМС, Viber, Telegram або WhatsApp на нумар +375-25-7404819.
падрабязна » -
У Лізавецінскім манастыры Мінска прыняты меры засцярогі
23 красавіка 2020У дзвюх насельніц Лізавецінскага жаночага манастыра горада Мінска пацверджаны дыягназ COVID-19. У абіцелі таксама маюцца сёстры з сімптомамі вострай рэспіраторнай віруснай інфекцыі, таму ў манастыры прыняты рэкамендуемыя меры засцярогі. Хворыя сёстры жывуць асобна, ім аказваецца медыцынская дапамога.
падрабязна » -
Царква перадала РНПЦ медэкспертызы і рэабілітацыі рэцыркулятары паветра
22 красавіка 2020Абсталяванне прызначана для ачышчэння паветра ў памяшканнях ад хваробатворных мікраарганізмаў, што дазволіць зрабіць знаходжанне пацыентаў і персаналу ў медцэнтры больш бяспечным. РНПЦ медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі ў пасёлку Гарадзішча рыхтуецца прымаць на рэабілітацыю пацыентаў, якія перанеслі каронавірус.
падрабязна » -
Усіхсвяцкі прыход Мінска правёў акцыю «Добрае сэрца»
21 красавіка 2020У акцыі прынялі ўдзел больш за 50 рабят з моладзевага руху, якія сабралі сродкі для закупкі падарункаў дзецям з дзіцячых дамоў, шматдзетным сем'ям і сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці, а таксама пажылым парафіянам Усіхсвяцкай парафіі.
падрабязна » -
Архіепіскап Навагрудскі Гурый: Усякая хвароба — гэта наведванне Божае
21 красавіка 2020Успенскі Жыровіцкі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр прыпыняе прыём паломнікаў да 10 мая. Гэта звязана з эпідэміялагічнай сітуацыяй. Намеснік манастыра архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый шпіталізаваны з пнеўманіяй. На 21 красавіка стан ўладыкі стабільны, ёсць паляпшэнне медыцынскіх паказчыкаў.
падрабязна » -
20 красавіка 2020
Прэс-служба Барысаўскай епархіі паведамляе, што перад святам Пасхі Хрыстовай епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін адчуў недамаганне. Пасля размовы з урачом яму было рэкамендавана ўстрымацца ад здзяйснення богаслужэння, некаторы час адпачыць і аднавіць сваё здароўе. На дадзены момант епіскап Веніямін адчувае сябе няблага.
падрабязна » -
Дапаможам разам: у Васкрасенскім храме Мінска шыюць сродкі індывідуальнай абароны для медыкаў
19 красавіка 2020У швейнай майстэрні Васкрасенскага храма горада Мінска пачаўся пашыў сродкаў індывідуальнай абароны для работнікаў медыцынскіх устаноў. Ужо 17 красавіка настаяцелем протаіерэем Яўгенам Свідэрскім была перададзена першая партыя, якая складаецца з 50 медыцынскіх халатаў.
падрабязна » -
Хрэсны ход з Плашчаніцай прайшоў вакол Гродна
19 красавіка 2020У Вялікую пятніцу, 17 красавіка, пасля здзяйснення Чыну пахавання ў Гродзенскім жаночым манастыры Нараджэння Багародзіцы прайшоў хрэсны ход са святой Плашчаніцай вакол горада Гродна з наведваннем гродзенскіх абласных бальніц.
падрабязна » -
Запрашаем да прагляду трансляцый богаслужэнняў Тыдня пакут Гасподніх і Пасхі Хрыстовай
18 красавіка 2020Анлайн-і тэлетрансляцыі богаслужэнняў зараз ажыццяўляюць Свята-Духаў кафедральны сабор, прыход храма іконы Божай Маці «Усецарыца» і Лізавецінскі жаночы манастыр горада Мінска.
падрабязна » -
Праваслаўныя добраахвотнікі шыюць маскі для ўрачоў
15 красавіка 2020100 ахоўных касцюмаў і 54 маскі перадалі ў Мінскі анкадыспансер добраахвотнікі прыхода храма іконы Божай Маці «Усецарыца». Праца працягваецца. Кожны з вас можа ўдзельнічаць у пашыве масак для медработнікаў або перадаць раней набытыя.
падрабязна » -
У Мінску адбылася прэс-канферэнцыя «Каронавірус як выклік: адказ Беларускай Праваслаўнай Царквы»
14 красавіка 2020«Каб зберагчы нашых веруючых людзей, мы заклікаем усіх вас, дарагія браты і сёстры: як бы гэта ні было балюча — устрымайцеся, пабудзьце дома ў гэтыя дні Вялікай сядміцы і свята Пасхі! У гэтым будзе больш карысці і для вас, і для вашых блізкіх», — сказаў падчас прэс-канферэнцыі мітрапаліт Павел.
падрабязна »