-
Царкоўнай рабоце ў абарону жыцця і сям'і прысвяцілі заключнае пасяджэнне Калядных чытанняў у Мінску
02 снежня 2019Старшынёй секцыйнага пасяджэння выступіў кіраўнік Сінадальнай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства протаіерэй Павел Сярдзюк, настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Японскага ў горадзе Мінску.
падрабязна » -
Сінадальны аддзел па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы правёў круглы стол у БДМУ
02 снежня 2019У рамках Пятых Беларускіх Калядных чытанняў Сінадальны аддзел па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы правёў круглы стол на тэму: «Духоўна-маральнае станаўленне моладзі ў сучасным свеце» ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.
падрабязна » -
Акцыю «У чаканні Калядных цудаў» прэзентавалі на сацыяльнай секцыі Беларускіх Калядных чытанняў
02 снежня 2019Працу секцыі ўзначаліў старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Кірыл Шолкаў. Акцыя «У чаканні Калядных цудаў» стартуе ў снежні гэтага года і будзе накіравана на збор падарункаў для дзяцей з хоспісаў і дамоў дзіцяці.
падрабязна » -
Абвешчаны конкурс «Калядная батлейка»
29 лістапада 2019Мінская епархія, Лізавецінскі жаночы манастыр у горадзе Мінску і сястрыцтва ў гонар прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лізаветы вёскі Лысая Гара Мінскага раёна запрашаюць навучэнцаў і педагогаў нядзельных школ праваслаўных прыходаў Беларусі да ўдзелу ў конкурсе «Калядная батлейка» ў рамках міжнароднага Каляднага фестывалю «Радасць» (21 снежня 2019 — 6 студзеня 2020 года). Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 10 снежня.
падрабязна » -
Турэмныя святары Беларускай Праваслаўнай Царквы абмеркавалі планы работы на 2020 год
29 лістапада 201928 лістапада па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на тэрыторыі Увядзенскага прыхода горада Мінска адбылася выніковая гадавая нарада старэйшых епархіяльных турэмных святароў Беларускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
У Мінску прайшоў вечар праваслаўнай культуры Грузіі
29 лістапада 2019У парафіі іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша» горада Мінска адбыўся вечар праваслаўнай культуры Грузіі. На сустрэчу былі запрошаныя прадстаўнікі грузінскай дыяспары і ўсе жадаючыя бліжэй пазнаёміцца з самабытнай грузінскай культурай.
падрабязна » -
Пятыя Беларускія Калядныя чытанні: увазе прэсы
28 лістапада 2019Урачыстае адкрыццё Пятых Беларускіх Калядных чытанняў адбудзецца 29 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі па адрасе: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 116. Пачатак у 10:00. Збор прэсы ў 9:50.
падрабязна » -
Адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная правядзенню Пятых Беларускіх Калядных чытанняў
28 лістапада 201927 лістапада ў прэс-цэнтры Дома прэсы прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная правядзенню Пятых Беларускіх Калядных чытанняў «Вялікая перамога: спадчына і спадчыннікі». Удзел у мерапрыемстве прынялі епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы, старшыня аргкамітэта Беларускіх Калядных чытанняў, і протаіерэй Сергій Лепін, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
Маладое пакаленне вернікаў Усіхсвяцкага храма Мінска арганізавала канцэрт у Жыровічах
27 лістапада 201922-23 лістапада адбыўся візіт у Мінскую духоўную семінарыю і Успенскі Жыровіцкі манастыр моладзевага руху «AGIOS» і дзіцяча-юнацкай капэлы «Адраджэнне» нядзельнай школы Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска.
падрабязна » -
Круглы стол «Актуальныя пытанні праваслаўнага місіянерства ў Беларусі» пройдзе ў Мінску 29 лістапада
27 лістапада 201929 лістапада ў рамках Пятых Беларускіх Калядных чытанняў у Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца круглы стол на тэму «Актуальныя пытанні праваслаўнага місіянерства ў Беларусі». Пачатак круглага стала а 18:00.
падрабязна » -
26 лістапада 2019
29 лістапада ў Мінскай духоўнай семінарыі па благаславенню архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя адбудзецца прэзентацыя кнігі «Вячаслаў Багдановіч. Царква і дзяржава: выбраныя артыкулы і прамовы» (Мінск, 2019). Кніга ўключае выбраныя публікацыі розных гадоў вядомага беларускага праваслаўнага дзеяча, члена Памеснага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы 1917-1918 гадоў і сенатара парламента Польскай Рэспублікі двух скліканняў В. В. Багдановіча (1878 — 1939?).
падрабязна » -
Выстаўка «Чалавек і стварэнне» адкрылася ў Рэчыцы
22 лістапада 201919 лістапада ў эколага-культурным цэнтры горада Рэчыцы адкрылася царкоўна-экалагічная выстаўка «Чалавек і стварэнне». Выстаўка распавядае пра тое, чаму чалавек закліканы захоўваць прыроду і клапаціцца аб нашым агульным доме — планеце Зямля. Падтрымку ў правядзенні выстаўка аказвае Аддзел адукацыі Рэчыцкага райвыканкама.
падрабязна » -
Гомельская епархія дапамагае дзецям, хворым на цукровы дыябет
14 лістапада 2019Згодна з рашэннем Міжнароднай дыябетычнай федэрацыі, 14 лістапада адзначаецца сусветны дзень барацьбы з цукровым дыябетам. Архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан у гэты дзень наведаў мерапрыемства, арганізаванае Гомельскім грамадскім аб'яднаннем «Дзіцячы дыябет».
падрабязна » -
13 лістапада 2019
12 лістапада ў Маскве адкрыўся IX Агульнацаркоўны з'езд па сацыяльнаму служэнню. У з'ездзе прымае ўдзел дэлегацыя святароў, каардынуючых сацыяльную працу ў епархіях Беларускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
12 лістапада 2019
Пасяджэнне адбылося 12 лістапада пад старшынствам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніда Паўлавіча Гулякі.
падрабязна »