Пятыя Беларускія Калядныя чытанні: увазе прэсы

28 лістапада 2019

top.jpgПа благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 29-30 лістапада 2019 года пройдуць Пятыя Беларускія Калядныя чытанні «Вялікая Перамога: спадчына і спадчыннікі».

Урачыстае адкрыццё Пятых Беларускіх Калядных чытанняў адбудзецца 29 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі па адрасе: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 116. Пачатак у 10:00.

Плануецца, што ў 10:30 Патрыяршы Экзарх і міністр інфармацыі падпішуць Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Збор прэсы ў 9:50.

Чытанні арганізуе Беларуская Праваслаўная Царква пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Да ўдзелу ў чытаннях запрашаюцца святары, прадстаўнікі органаў улады, дзеячы культуры, навуковыя работнікі, прадстаўнікі сілавых структур, кіраўнікі і выкладчыкі ўстаноў адукацыі, медыцынскія і сацыяльныя работнікі, выкладчыкі нядзельных школ, студэнты, прадстаўнікі іншых напрамкаў дзейнасці.

Секцыйныя пасяджэнні пройдуць 29-30 лістапада ў вышэйшых навучальных установах горада Мінска.

У рабоце форуму прадугледжана вялікая творчая праграма.

Church.by