Сінадальны аддзел па катэхізацыі стаў адным з заснавальнікаў I Рэспубліканскага фестывалю мастацтва дзяцей і моладзі з парушэннем слыху «Каўчэг шчаслівага дзяцінства»
19 лістапада 2024I Рэспубліканскі фестываль мастацтваў дзяцей і моладзі з парушэннем слыху «Каўчэг шчаслівага дзяцінства», прысвечаны Сусветнаму Дню дзіцяці, прайшоў 16 лістапада 2024 года ў Рэспубліканскім Палацы культуры імя М.Ф. Шарко Беларускага таварыства глухіх.
Фестываль быў арганізаваны з мэтай фундаментальнай падтрымкі творчасці дзяцей і моладзі з парушэннем слыху, развіцця духоўна-маральнай культуры падрастаючага пакалення, стварэння ўмоў для далейшай рэалізацыі інклюзіўных праграм у Рэспубліцы Беларусь.
Па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адным з заснавальнікаў фестывалю стаў Сінадальны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы па катэхізацыі. Аддзелам рэалізуецца праект «Пра Бога без лішніх слоў», накіраваны на ўцаркоўленне глухіх і тых, хто слаба чуюць, садзейнічанне іх сацыяльнай інтэграцыі, далучэнне да духоўных і культурных каштоўнасцяў Праваслаўя. Таксама штогод праводзіцца адукацыйны курс «Школа жэставай мовы», накіраваны на падрыхтоўку парафіяльных валанцёраў і навучанне сурдаперакладчыкаў богаслужбовай лексіцы.
Удзельнікамі яркага і маляўнічага фестывалю «Каўчэг шчаслівага дзяцінства» сталі творчыя калектывы сярэдніх спецыяльных школ для дзяцей з парушэннямі слыху з усёй Беларусі.
У рамках фестывалю было праведзена некалькі духоўна-асветніцкіх мерапрыемстваў. Навучэнцы наведалі Храм-помнік у гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі, а таксама пабывалі ў Свята-Лізавецінскім жаночым манастыры.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,