Па ініцыятыве каардынацыйнага цэнтра Беларускай Праваслаўнай Царквы па супрацьдзеянні наркаманіі і алкагалізму ў гонар мучаніка Ваніфація ў Мінску адбыўся лыжны «Забег цвярозасці»
25 лютага 202424 лютага 2024 года на сталічнай лыжаролернай трасе адбыўся лыжны «Забег цвярозасці», адным з арганізатараў якога разам з грамадскімі арганізацыямі выступілі Каардынацыйны цэнтр Беларускай Праваслаўнай Царквы па супрацьдзеянні наркаманіі і алкагалізму ў гонар мучаніка Ваніфація і прыход храма ў гонар іконы Божай Маці «Неўпіўная Чаша» горада Мінска.
Падобны забег праводзіцца трэці год запар з мэтай адрадзіць у грамадскай свядомасці стаўленне да цвярозасці як да маральнай каштоўнасці і хрысціянскай якасці.
Сёлета ў забегу ўзялі ўдзел каля 200 чалавек – удвая больш, чым летась. Удзельнікі пераадолелі дыстанцыі 2,5 і 5 км.
Фота: агенцтва «Минск-новости»
Каардынацыйны цэнтр па супрацьдзеянні наркаманіі і алкагалізму ў гонар мучаніка Ваніфатія/Church.by
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,