-
31 ліпеня 2020
Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у нядзелю 2 жніўня ва ўсіх храмах Беларускай Праваслаўнай Царквы за Бажэственнай літургіяй будуць узнесены асаблівыя малітвы аб дараванні міру, стабільнасці і дабрабыту беларускаму народу.
падрабязна » -
У Гродне стварылі нефармальнае брацтва неабыякавых хрысціян
29 ліпеня 2020Ідэя стварэння брацтва складаецца ў тым, каб актыўныя маладыя людзі маглі раскрыць свае таленты праз добрыя справы ў славу Госпада Іісуса Хрыста. Тут будуць нараджацца новыя ідэі і ўвасабляцца ў жыццё дабрачынныя і сацыяльныя праекты, накіраваныя на дапамогу тым, хто жыве ў нястачы.
падрабязна » -
Аб'яўлены фотаконкурс «Жыццё праваслаўнай моладзі Беларусі»
28 ліпеня 2020Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з 27 ліпеня да 3 кастрычніка праходзіць конкурс фатаграфій «Жыццё праваслаўнай моладзі Беларусі» на прызы Сінадальнага аддзела па справах моладзі БПЦ.
падрабязна » -
У Віцебску адбыўся канцэрт званарнага звону «Званы над Віцьбай»
22 ліпеня 2020Ля сцен храма Благавешчання Прасвятой Багародзіцы горада Віцебска адбыўся канцэрт званарнага звону «Званы над Віцьбай». У мерапрыемстве ўзялі ўдзел 17 званароў з Мінска, Віцебска, Полацка, Валожына і Бабруйска.
падрабязна » -
Дабравесце.by: Новы Запавет на беларускай мове даступны ў Інтэрнэце
20 ліпеня 2020Новы Запавет у перакладзе на сучасную літаратурную беларускую мову даступны інтэрнэт-карыстальнікам на сайце dabravesce.by. Працуе і адпаведны мабільны дадатак, які можна спампаваць на Google Play Market.
падрабязна » -
У Мінску адбыўся анлайн-семінар на тэму ўкладу рэлігійных супольнасцяў у рашэнне праблем экалогіі
18 ліпеня 202016 ліпеня Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау пры ўдзеле Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра імя святых Мяфодзія і Кірыла і Цэнтра экалагічных рашэнняў правёў анлайн-семінар на тэму «Уклад рэлігійных супольнасцяў у вырашэнне праблем экалогіі ў інтарэсах устойлівага развіцця Беларусі».
падрабязна » -
Хрэсным ходам ушанавалі ў Тураўскай епархіі памяць Царскіх страстацерпцаў
17 ліпеня 2020Увечары 16 ліпеня праваслаўныя жыхары горада Калінкавічы сумесна са святарамі Казанскага сабора здзейснілі хрэсны ход да крыніцы святых Царскіх страстацерпцаў у вёсцы Пеніца.
падрабязна » -
16 ліпеня 2020
21 ліпеня пасля Бажэственнай літургіі ў саборы Казанскай іконы Божай Маці горада Калінкавічы пройдзе дабрачынны кірмаш «Дарогай дабра».
падрабязна » -
14 ліпеня 2020
10 ліпеня пачаў сваю працу анлайн-курс «Кансультаванне цяжарных жанчын у крызіснай сітуацыі: духоўныя, сацыяльныя, медыцынскія і псіхалагічныя аспекты», арганізаваны Сінадальнай камісіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства.
падрабязна » -
13 ліпеня 2020
13 ліпеня мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прымаў віншаванні з Днём тэзаімянінаў.
падрабязна » -
Беларуская Праваслаўная Царква перадала Мінскаму анкадыспансеру дыхальнае абсталяванне
09 ліпеня 20209 ліпеня Сінадальны аддзел па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню БПЦ перадаў Мінскаму гарадскому клінічнаму анкалагічнаму дыспансеру апарат ШВЛ і канцэнтратар кіслароду. Гэта падзея стала магчымай пры падтрымцы Пасольства Польшчы ў Беларусі.
падрабязна » -
У Праабражэнскім саборы Смаргоні асвячаны пад'ёмнік для людзей з абмежаванымі магчымасцямі
08 ліпеня 2020У саборы Праабражэння Гасподняга горада Смаргоні ўсталяваны пад'ёмнік для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Асвячэнне пад'ёмніка здзейсніў настаяцель сабора протаіерэй Анатоль Рэзановіч.
падрабязна » -
У Светлагорску прайшоў конкурс малюнкаў на асфальце, прысвечаны дню памяці святых Пятра і Фяўроніі
08 ліпеня 2020Напярэдадні дня памяці святых дабраверных Пятра і Фяўронні — заступнікаў сям'і і шлюбу, на тэрыторыі храма Праабражэння Гасподняга ў горадзе Светлагорску выхаванцы нядзельнай школы прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў на асфальце «Мая сям'я».
падрабязна » -
У Кнігу славы Магілёўскай вобласці ўнесена імя епіскапа Бабруйскага Серафіма
08 ліпеня 2020На ўрачыстай цырымоніі, якая адбылася на плошчы Славы ў горадзе Магілёве, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц уручыў спецыяльныя пасведчанні аб занясенні імёнаў шэрагу працаўнікоў вобласці ў Кнігу славы Магілёўшчыны па выніках 2019 года.
падрабязна » -
У Тураўскай епархіі адбыўся веласіпедны хрэсны ход, прысвечаны Дню сям'і, любові і вернасці
05 ліпеня 2020У суботу 4 чэрвеня, напярэдадні святкавання дня памяці святых дабраверных Пятра і Фяўронні Мурамскіх, па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда адбыўся штогадовы хрэсны ход на роварах, прысвечаны Дню сям'і, любові і вернасці.
падрабязна »