Аб'яўлены фотаконкурс «Жыццё праваслаўнай моладзі Беларусі»

28 ліпеня 2020

IMG-16e9f1fc9b8aceae34f56f8982893713-V.jpg

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з 27 ліпеня да 3 кастрычніка 2020 года праходзіць конкурс фатаграфій «Жыццё Праваслаўнай моладзі Беларусі» на прызы Сінадальнага аддзела па справах моладзі БПЦ.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца праваслаўныя брацтвы і моладзевыя калектывы пры парафіях Беларускай Праваслаўнай Царквы. Ад удзельнікаў прымаецца не больш за 2 работ (фатаграфій) пра жыццё моладзі (фота пілігрымак, работ на прыходзе, спартыўных гульняў і т.д.).

Кожная фатаграфія, накіраваная на конкурс, павінна быць падпісана, г. зн. утрымліваць у поле уласцівасцяў наступную інфармацыю:

— брацтва або парафіяльны моладзевы калектыў, які накіраваў фота;

— кароткае апісанне таго, што адбываецца на фота;

— кантактныя дадзеныя ўдзельніка конкурсу (прозвішча, імя, імя па бацьку, нумар тэлефона і адрас электроннай пошты).

Прыз:

1-е месца: трохмесная палатка;

2-е месца: 3 спальных мяшкі;

3-е месца: 5 турыстычных кілімкоў.

Працы можна дасылаць на эл.пошту: konkurs.fotografii@bk.ru або ў суполку ў «ВКонтакте»: https://vk.com/biblemeetings

Пераможцы будуць вызначаны шляхам галасавання (па колькасці лайкаў пад упадабанай працай) у афіцыйнай групе Сінадальнага аддзела па справах моладзі БПЦ у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте»: https://vk.com/biblemeetings

Пры ўзнікненні пытанняў звяртацца па нумары + 375445859834 — святар Дзмітрый.

— Дадзены фотаконкурс мы праводзім з мэтай папулярызацыі моладзевай дзейнасці ва ўсіх сферах жыцця. 3 кастрычніка 2020 года будзе праходзіць узнагароджанне пераможцаў конкурсу ў Сінадальным аддзеле па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы па адрасе: Беларусь, г. Мінск, вул. Кісялёва, д. 38, офіс 213, — распавёў старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы святар Мікалай Шульмін.

Church.by