-
Выдадзены зборнік матэрыялаў III Рэспубліканскай канферэнцыі «Духоўнасць. Маральнасць. Традыцыі»
19 чэрвеня 2018Па благаславенню рэктара Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя выдавецтва семінарыі выпусціла зборнік матэрыялаў III Рэспубліканскай канферэнцыі «Духоўнасць. Маральнасць. Традыцыі». Суарганізатарамі форуму, які праходзіў 22 кастрычніка 2016 года на базе Мінскай духоўнай семінарыі, выступалі ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі» і МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла».
падрабязна » -
19 чэрвеня 2018
Цырымонія адбылася на плошчы перад храмам у гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў пасёлку Тарасава Мінскага раёна.
падрабязна » -
18 чэрвеня 2018
На працягу ўсяго перыяду практыкі навучэнцы пражывалі ў адпаведнасці з раскладам, устаноўленым духоўнай школай. Роўна палова адведзенага часу была прысвечана іканапісу, у тым ліку багаслоўю кананічнай іконы.
падрабязна » -
18 чэрвеня 2018
Па благаславенню епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна 17 чэрвеня, у Нядзелю 3-ю пасля Троіцы, свята Сабора Беларускіх святых, у храме Ражджаства Хрыстовага горада Барысава была здзейснена Бажэственная літургія на беларускай мове.
падрабязна » -
Хрэсны ход у гонар Сабора Беларускіх святых прайшоў у Гродне
18 чэрвеня 2018Шэсце пачалося ад Пакроўскага кафедральнага сабора і Барыса-Глебскай (Каложскай) царквы. Па прыбыцці хрэснага ходу ў храм у гонар Сабора Беларускіх святых адбылася Бажэственная літургія, якую здзейсніў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій.
падрабязна » -
Копія Жыровіцкай іконы Божай Маці прыбыла ў Віцебск
18 чэрвеня 2018Адна з самых вядомых святынь Беларускай зямлі была дастаўлена ў Віцебскую епархію ў сувязі з юбілейнымі ўрачыстасцямі, якія будуць праходзіць у 2020 годзе. Гэта 550-годдзе з'яўлення Жыровіцкай іконы Прасвятой Багародзіцы і 500-годдзе з часу яе паўторнага здабыцця, а таксама заснавання Успенскага Жыровіцкага манастыра.
падрабязна » -
17 чэрвеня 2018
17 чэрвеня, у Нядзелю 3-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці Сабора Беларускіх святых, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт у саслужэнні епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія здзейсніў Бажэственную літургію ў дамовым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.
падрабязна » -
17 чэрвеня 2018
17 чэрвеня, у Нядзелю 3-ю пасля Троіцы, свята Сабора Беларускіх святых, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
16 чэрвеня 2018
16 чэрвеня, напярэдадні Нядзелі 3-й пасля Пяцідзесятніцы, святкавання Сабора Беларускіх святых, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
Адбыўся візіт Патрыяршага Экзарха ў Магілёўскую епархію
15 чэрвеня 2018У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы, 14 чэрвеня Мсціслаўскі раён Магілёўскай вобласці наведалі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній і Юрый Шамалаў, генеральны дырэктар ТАА «Газпром флот», ураджэнец вёскі Андраны Мсціслаўскага раёна.
падрабязна » -
15 чэрвеня 2018
Акцыя па бязвыплатнай здачы крыві прайшла ў Гарадскім цэнтры трансфузіялогіі УАЗ «6-я гарадская клінічная бальніца» 14 чэрвеня. Да акцыі далучыліся прадстаўнікі адміністрацыі Партызанскага раёна сталіцы, а таксама мінскія матацыклісты.
падрабязна » -
15 чэрвеня 2018
14 чэрвеня па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на базе Лідскай епархіі адбылася рабочая сустрэча кіраўнікоў епархіяльных аддзелаў па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
Метадычная рада праваслаўных скаўтаў адбылася ў Лідзе
14 чэрвеня 2018У метадычнай радзе прынялі ўдзел прадстаўнікі парафіяльнага скаўцкага руху з Мінскай, Гродзенскай і Лідскай епархій. Жывую дыскусію ў ходзе сустрэчы выклікалі праблемы арганізацыі практычных заняткаў, пытанні фінансавання скаўцкіх арганізацый і месца скаўтаў у парафіяльным жыцці.
падрабязна » -
У полацкім кінатэатры «Радзіма» працуе выстаўка «Летапіс Полацкай епархіі»
14 чэрвеня 2018Выстава будзе працаваць да 18 чэрвеня. Яе ініцыятарам і арганізатарам выступіў Каардынацыйны цэнтр абароны жыцця і сямейных каштоўнасцей «За рождение».
падрабязна » -
Выйшаў з друку пятнаццаты нумар біблейскага часопіса «Скрыжалі»
13 чэрвеня 2018У нумар увайшлі артыкулы, падрыхтаваныя аўтарамі з Расіі, Беларусі, Сірыі, Швейцарыі, Германіі, Чэхіі. Галоўны рэдактар — архімандрыт Сергій (Акімаў), рэктар Мінскай духоўнай акадэміі, загадчык кафедры біблеістыкі Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры, доктар багаслоўя. Выданне ўключана ў Агульнацаркоўны пералік рэцэнзаваных выданняў, у якіх павінны публікавацца вынікі даследаванняў суіскальнікаў царкоўных навукоўцаў ступеняў доктара багаслоўя, доктара царкоўнай гісторыі і кандыдата багаслоўя.
падрабязна »