-
Прадстаўнікі праваслаўнай моладзі з Беларусі і ЗША сустрэліся за круглым сталом
23 мая 2018У Мінскай духоўнай акадэміі адбыўся круглы стол «Захаванне Праваслаўя ў сучасным свеце». У сценах МінДА сустрэліся маладыя праваслаўныя мінчане і іх аднагодкі з ЗША. Амерыканскую дэлегацыю ўзначаліў намеснік старшыні моладзевага Сінадальнага аддзела РПЦЗ протаіерэй Андрэй Сомер.
падрабязна » -
У Віцебску прайшла трэцяя дабрачынная акцыя «Белая кветка»
23 мая 2018Намаганнямі неабыякавых людзей удалося сабраць больш за 4000 рублёў. Усе атрыманыя сродкі пойдуць на лячэнне двух маленькіх віцябчан — 4-гадовага Рамана Андрушунаса і 8-гадовага Сямёна Новікава.
падрабязна » -
16 000 чалавек пакланіліся ў Мінску пачэсным мошчам прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лізаветы
23 мая 201819 мая ў Мінск са Знаменского Сінадальнага сабора горада Нью-Ёрка была прынесена вялікая святыня — каўчэг з правіцай святой прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лізаветы Фёдараўны і з часціцай мошчаў прападобнамучаніцы інакіні Варвары. У Мінску каўчэг знаходзіўся да 22 мая. За гэты час пачэсным мошчам падзвіжніц пакланіліся каля 16 000 чалавек.
падрабязна » -
22 мая 2018
22 мая, у аўторак 7-й сядміцы пасля Вялікадня, у свята перанясення мошчаў свяціцеля Мікалая Цудатворцы з Мір Лікійскіх у Бары, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Нікольскім храме мікрараёна Сокал горада Мінска.
падрабязна » -
У Мазыры адбыўся баль праваслаўнай моладзі Тураўскай епархіі
22 мая 201820 мая па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда у Палацы культуры ААТ «Мазырскі НПЗ» адбыўся баль праваслаўнай моладзі Тураўскай епархіі, прысвечаны 100-годдзю подзвігу Царскіх стастацерпцаў і 150-годдзю з дня нараджэння святога імператара Мікалая II.
падрабязна » -
21 мая 2018
21 мая, напярэдадні дня памяці перанясення мошчаў свяціцеля і Цудатворца Мікалая з Мір Лікійскіх у Бары, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Нікольскім храме пасёлка Прывольны Мінскага раёна.
падрабязна » -
21 мая 2018
21 мая, у дзень памяці апостала і евангеліста Іаана Багаслова, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска. За богаслужэннем мітрапаліт Павел рукапалажыў дыякана Яраслава Грыбко ў іерэя.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці з нагоды свята Жыровіцкай іконы Божай Маці
20 мая 201820 мая, у Нядзелю 7-ю пасля Пасхі, дзень памяці святых айцоў Першага Усяленскага Сабора і святкавання знойдзення Жыровіцкай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Успенскім саборы Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.
падрабязна » -
20 мая 2018
20 мая, у Нядзелю 7-ю пасля Пасхі, дзень памяці святых айцоў Першага Усяленскага Сабора, свята Жыровіцкай іконы Божай Маці, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.
падрабязна » -
У Мінск з Нью-Ёрка будзе прынесена правіца прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лізаветы [АБНОЎЛЕНА]
19 мая 201819 мая ў Мінск са Знаменскага Сінадальнага сабора горада Нью-Ёрка будзе прынесена вялікая святыня — каўчэг з правіцай святой прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лізаветы Фёдараўны і з часціцай мошчаў прападобнамучаніцы інакіні Варвары. У Мінску каўчэг будзе знаходзіцца да 22 мая.
падрабязна » -
Выйшаў чарговы нумар часопіса «Врата Небесные»
19 мая 2018Чаму евангеліста Іаана Багаслова ў царкоўнай традыцыі называюць апосталам любові? За якія заслугі сястры міласэрнасці Рыме Івановай была ўручана самая ганаровая ўзнагарода рускай арміі — ордэн святога Георгія 4-й ступені? Навошта выходзіць з зоны камфорту і нешта мяняць у звыклым жыцці? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні — у чарговым нумары часопіса.
падрабязна » -
19 мая 2018
Перад пачаткам богаслужэння ў Свята-Духавым саборы адбылася ўрачыстая сустрэча каўчэга з правіцай святой прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лізаветы Фёдараўны і з часціцай мошчаў прападобнамучаніцы інакіні Варвары. Святыя мошчы прынесены ў горад Мінск з Знаменскага Сінадальнага сабора горада Нью-Ёрка.
падрабязна » -
Адбыўся візіт Патрыяршага Экзарха ва Усіхсвяцкі прыход горада Мінска
19 мая 2018Мітрапаліт Павел здзейсніў Бажэственную літургію ў храме праведнага Іава Шматпакутнага пры сацыяльна-рэабілітацыйным комплексе «Дом Міласэрнасці» і ўзначаліў цырымонію адкрыцця выставы «Непераможны Адмірал: праведны воін Фёдар Ушакоў» у храме-помніку ў гонар Усіх святых.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай семінарыі пройдуць заняткі Летняга багаслоўскага інстытута
19 мая 2018З 25 па 30 чэрвеня на базе Мінскай духоўнай семінарыі будуць праходзіць заняткі Летняга багаслоўскага інстытута. Колькасць месцаў абмежавана. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 20 чэрвеня.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца сустрэча амэрыканскай і беларускай праваслаўнай моладзі
19 мая 201820 мая ў 13:00 у Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца круглы стол «Захаванне Праваслаўя ў сучасным свеце». У круглым стале возьмуць удзел прадстаўнікі амерыканскай і беларускай праваслаўнай моладзі.
падрабязна »