Епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім стаў часовым членам Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы
01 жніўня 201729 ліпеня 2017 года Свяшчэнны Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы на сваім пасяджэнні, якое адбылося ў г. Санкт-Пецярбургу, выклікаў новых часовых членаў Сінода.
Для ўдзелу ў зімовай сесіі (верасень-люты) 2017-2018 гг. запрошаны наступныя риглашены следующие Праасвяшчэнныя: архіепіскап Кіраваградскі і Новаміргарадскі Іасаф, епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, епіскап Кызыльскі і Тувінскі Феафан, епіскап Наварасійскі і Геленджыкскі Феагност, епіскап Севераморскі і Умбскі Мітрафан.
Свяшчэнны Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы складаецца са старшыні — Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі, дзевяці пастаянных і пяці часовых членаў — епархіяльных архіерэяў.
Пастаяннымі членамі Сінода з'яўляюцца мітрапаліты Кіеўскі і ўсяе Украіны, Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі, Круціцкі і Каломенскі, Кішынёўскі і ўсяе Малдовы, Астанайскі і Казахстанскі, Ташкенцкі і Узбекістанскі, а таксама старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў і кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі.
Свяшчэнны Сінод, узначалены Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі, з'яўляецца органам кіравання Рускай Праваслаўнай Царквы ў перыяд паміж Архіерэйскімі Саборамі.
Бабруйская епархія / Сhurch.by