Епіскап Леанід павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў МНС з прафесійным святам

27 ліпеня 2018

top.jpg

24 ліпеня 2018 года, напярэдадні 165-годдзя пажарнай службы Рэспублікі Беларусь, Праасвяшчэнны Леанід, епіскап Тураўскі і Мазырскі, прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, якое праходзіла ў гарадскім Палацы культуры г. Мазыра.

Пасля абвяшчэння вітальнага адрасу, у якім архіпастыр ад імя духавенства і міран Тураўскай епархіі павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў пажарнай службы з іх прафесійным святам і юбілейнай датай, начальніку Мазырскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях падпалкоўніку Цалка Аляксею Фёдаравічу на малітоўную памяць была паднесена ў дар ікона Прасвятой Багародзіцы «Неапалімая Купіна» і букет кветак.

Тураўская епархія / Church.by