Епіскап Тураўскі і Мазырскі прыняў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды святкавання аднойдзення мошчаў прападобнага Гаўрыіла Афонскага
24 ліпеня 201722 ліпеня 2017 года па благаславенню Высокапраасвяшчэннейшага Паўла, Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, прааасвяшчэнны Леанід епіскап Тураўскі і Мазырскі, падчас свайго знаходжання ў межах Адэскай мітраполіі Украінскай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел у царкоўных урачыстасцях з нагоды святкавання дня аднойдзення мошчаў прападобнага Гаўрыіла Афонскага.
Урачыстасці адбыліся ў Свята-Ільінскім Адэскім мужчынскім манастыры, дзе знаходзіцца рака са святымі мошчамі прападобнага Гаўрыіла, ля якіх здзяйсняюцца ацаленні і іншыя знаменні яго малітоўнага заступніцтва.
У гэты дзень Высокапраасвяшчэннейшы Агафангел, Мітрапаліт Адэскі і Ізмаільскі, здзейсніў святочную Бажэственную літургію ў Ільінскім манастыры.
Высокопраасвяшчэннейшаму Мітрапаліту Агафангелу саслужылі: епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід, епіскап Авідзіёпальскі Аркадзій, епіскап Южненскі Дзіядор, епіскап Арцызскі Віктар, настаяцелі гарадскіх храмаў г. Адэсы і брація манастыра ў свяшчэнным сане.
Пасля завяршэння Богаслужэння быў здзейснены хрэсны ход з ракай з мошчамі прападобнага.
***
Прападобны Гаўрыіл Афонскі нарадзіўся 8 студзеня 1849 года ў Кіеўскай губерні і ў хрышчэнні быў названы Георгіем ў гонар прападобнага Георгія Хазевіта. На дванаццатым годзе жыцця хлопчык асірацеў. Адукацыю атрымаў у сельскай школе.
Юнаком, падчас цяжкай хваробы, ён даў зарок наведаць па выздараўленні святыя месцы Кіеўскай зямлі, што і выканаў у хуткім часе. Наведванне лаўрскіх святынь і іншых манастыроў зрабіла на яго глыбокае ўражанне. Другі раз накіраваўшыся ў Кіеў ён просіць брацію Феафанаўскай пустыні прыняць яго ў лік насельнікаў абіцелі.
У 1867 годзе паслушнік Георгій адпраўляецца ў Іерусалім, дзе пакланяецца Жываноснаму Гробу Гасподняму і іншым святыням, а на наступны год прыбывае на Афонскую гару. Да канца адкінуўшы ўсе мірское, ён застаецца на Афоне. Больш за іншыя рускія абіцелі яму спадабаўся скіт святога прарока Божага Іліі, настаяцель якога айцец Паісій, шчадралюбны і лагодны старац, падвергнуў маладога паслушніка выпрабаванню, бо ён прымаў у скіт з разборам, калі цалкам пераконваўся ў гарачым жаданні брата стаць сапраўдным інакам.
У 1869 годзе ён прыняў пострыг у манаства з імем Гаўрыіл, у гонар Архангела Гаўрыіла. У 1874 годзе ён быў пасвечаны ў іерадыякана, а ў 1876 годзе — у іераманаха.
Вясной 1876 г. айцец Гаўрыіл быў прызначаны эканомам на паруснае судна, якое належыла скіту. Судна штогод адыходзіла ў Расію дзеля дастаўкі ўсяго неабходнага для жыцця скіта. Манаскі брыг «Святы Прарок Ілія» рабіў рэйсы паміж Афонам, Канстанцінопалем, Адэсай і Марыупалем. Капітанам карабля быў іераманах, а каманда складалася з манахаў і паслушнікаў. Вахта на судне чаргавалася з устаўным богаслужэннем у палубном храме.
Пасля перасялення ў 1887 годзе настаяцеля скіта іерасхіманаха Товіі ў Ахтырскі манастыр Богу ўгодна было даверыць айцу Гаўрылу кіраванне Свята-Ільінскім скітам.
Прападобны не забываў праяўляць клопат аб расійскіх пілігрымах, якія ішлі з айчыны ў Святую Зямлю і на Афон. Для гэтага ён у 1894-1896 гг. у Адэсе пабудаваў цудоўны трохпрастольны храм у візантыйскім стылі на Ільінскім падвор'і і памяшканні для паломнікаў.
У 1894 годзе архімандрыт Гаўрыіл заклаў у Ільінскім скіце на Афоне новы сабор і для корпус супольнага пражывання .
18 кастрычніка таго ж года ён прычасціўся святых Хрыстовых Таін, а 19 кастрычніка адышоў у вечнае жыццё, туды, куды заўсёды былі скіраваныя ўсе яго думкі і жаданні. Пачэсныя астанкі старца былі перанесены ў Адэсу і 2 лістапада пахаваны ў склепе падворскага храма.
22 ліпеня 1994 года ў Ільінскім храме былі аднойдзены нятленныя мошчы прападобнага Гаўрыіла Афонскага, ля якіх сталі здзяйсняцца ацаленні і іншыя знаменні яго малітоўнага заступніцтва.
Рака са святымі мошчамі прападобнага Гаўрыіла Афонскага цяпер знаходзіцца ў Ильінскім манастыры, і служба тут пачынаецца кожную раніцу з брацкага малебна ля мошчаў.