Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў храме дабравернага князя Дзімітрыя Данскога горада Барысава ў дзень прастольнага свята прыхода

02 чэрвеня 2021

top.jpg

1 чэрвеня 2021 года, у дзень памяці дабравернага вялікага князя Дзімітрыя Данскога, Высокапраасвяшчэннейшы Веніямін, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў аднайменным храме ў Барысаве.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Барысаўскай епархіі, благачынны 1-й Барысаўскай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма Ражджаства Хрыстова г. Барысава протаіерэй Аляксандр Вярбіла; сакратар Барысаўскай епархіі, благачынны 2-й Барысаўскай царкоўнай акругі, настаяцель храма святога дабравернага князя Дзімітрыя Данскога ў г. Барысаве протаіерэй Сергій Башкіраў; клірык прыхода протаіерэй Андрэй Шабалоўскі; святары Барысаўскай епархіі.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраўніцтвам рэгента Іны Пракопчык.

Падчас Літургіі былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.

Па заканчэнні богаслужэння адбыўся хрэсны ход, пасля якога мітрапаліт Веніямін павіншаваў усіх прыхаджан і гасцей храма з прастольным святам і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.

На богаслужэнні таксама прысутнічалі ганаровыя госці: начальнік 72-га гвардзейскага аб'яднанага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных Сіл гвардыі генерал-маёр Уладзіслаў Будзік, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ Алена Зяблікава, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Лілія Ананіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Аляксандр Шыпула. Услед за Высокапраасвяшчэннейшым мітрапалітам Веніямінам яны павіншавалі прысутных з храмавым святам і выказалі цёплыя словы пажаданняў.

У завяршэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Барысаўская епархія / Сhurch.by

Фотарэпартаж