Мітрапаліт Павел прыняў удзел у патрыятычным шэсці «Беларусь памятае!»
03 ліпеня 20203 ліпеня, у Дзень Незалежнасці, у горадзе Мінску адбылося патрыятычнае шэсце «Беларусь памятае!» з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.
Разам з Кіраўніком дзяржавы ў шэсці прынялі ўдзел ветэраны, воіны-інтэрнацыяналісты, кіраўнікі дзяржаўных органаў, прадстаўнікі культуры, спорту, медыйнай супольнасці, выхаванцы Мінскага кадэцкага вучылішча, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, моладзі, працоўных калектываў, традыцыйных канфесій. Удзел у шэсці прыняў і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Па праспекце Незалежнасці ўдзельнікі шэсця прайшлі да плошчы Перамогі, дзе да падножжа манумента была ўскладзена гірлянда кветак. Падчас мерапрыемства Кіраўнік дзяржавы выступіў з прамовай.
Пасля заканчэння патрыятычнага шэсця Прэзідэнт цёпла пагутарыў з ветэранамі, прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса, жыхарамі Мінска, якія прыйшлі на ўрачыстасць.
«Пакуль вы жывыя, вайны не будзе дакладна», — сказаў Кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да ветэранаў. Словы падзякі ён адрасаваў не толькі тым, хто прынёс Перамогу на палях бітваў, але і тым, хто аднаўляў краіну і гарады ў цяжкія пасляваенныя гады.
«Усё будзе добра, мы нікому нічога свайго не аддамо, але і чужога нам не трэба», — падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандра Лукашэнку віталі шматлікія жыхары сталіцы, якія прыйшлі на ўрачыстасць. Кіраўнік дзяржавы таксама вітаў іх, павіншаваў са святам і пажадаў шчасця, удачы і здароўя.