Мітрапаліт Павел прыняў удзел у семінары «Актуальныя пытанні прымянення правілаў аб царкоўных правапарушэннях і пакараннях (забаронах)»

27 мая 2017

top.jpg

26 мая 2017 года па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прыняў удзел у семінары «Актуальныя пытанні прымянення правілаў аб царкоўных правапарушэннях і пакараннях (забаронах)».

Семінар адбыўся ў Срэценскім манастыры горада Масквы.

Узначаліў работу семінара архіепіскап Берлінскі і Германскі Марк, старшыня новастворанай камісіі Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы па царкоўным праве.

Удзельнікі семінара абмеркавалі праект агульнацаркоўнага дакумента «Актуальныя пытанні прымянення правілаў аб царкоўных правапарушэннях і пакараннях (забаронах)».  

Church.by